Инициативные и активные. Жители Городца построили ещё один мост
29.05.2019
—
Разное
|
На пытанне, што новага адбываецца на тэрыторыі Жарскага сельсавета, яго старшыня Святлана Цімафееўна Міхейка зазначыла, што ў Гарадцы пабудавалі кладку. Ведаючы гэтую маляўнічую вёску, якая працягла раскінулася на берагах і ракі Ушачы, і возера Вялікае Існа, загадзя звязалася са старэйшынам В.П.Валяйцёнак – папрасіла яе быць правадніком, паколькі не ўяўляла, як адшукаю ля такой працяглай воднай гладзі некалькі новых дошак. Аказалася, што перастрахоўвалася дарэмна. Не заўважыць “кладачку” было немагчыма: у цэнтры вёскі берагі Ушачы звязваў высокі даўгі мост. З поручнямі, сваямі на бярвеннях-апорах, ён бачны здалёк. Змерыла крокамі, наўмысна пашыраючы іх – сорак, і метры 4 у вышыню толькі над вадой. І хоць мэта ў пабудовы самая што ні ёсць празаічная – трапіць на другі бок вёскі – усё ж не спыніцца і не палюбавацца зверху на павольна прабіваючую рэшткі былой плаціны раку, больш шырокую, чым у гарпасёлку, з вісячымі над вадой вербамі, немагчыма. – Сухое дрэва будзем зразаць, дазвол ужо атрымалі, – ловіць мой позірк Валянціна Пятроўна і прапаноўвае прайсціся да гарадзецкага пляжа, з лавачкамі, раздзявалкамі, прыбраным узгоркам. – Вунь адтуль, з супрацьлеглага боку возера, да нас рэчка прыходзіць. Сюды меркавалі перанесці і былую кладку, ды пакінулі на месцы, паколькі хлапчукі-рыбакі любяць менавіта там вуду закінуць. Тут нешта яшчэ прыдумаем. Вольга Караленка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанне, што новага адбываецца на тэрыторыі Жарскага сельсавета, яго старшыня Святлана Цімафееўна Міхейка зазначыла, што ў Гарадцы пабудавалі кладку. Ведаючы...
|
|