Прэзідэнт праінспектаваў МКАД. 21.by

Прэзідэнт праінспектаваў МКАД

31.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час азнаямлення з добраўпарадкаваннем і развіццём тэрыторый, якія прылягаюць да кальцавой аўтадарогі вакол Мінска, даручыў актыўней развіваць МКАД і прыдарожныя ўчасткі.
«Я шмат гаварыў аб тым, што хацеў бы бачыць уздоўж гэтых дарог. Але пакуль работа ідзе так сабе. Дзе-нідзе я, напэўна, і не бачу гэтай работы, таму што не ўсюды бываю. І сёння хацеў бы проста вам усім абазначыць канкрэтна, якой павінна быць дарога і прыдарожныя ўчасткі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што ўдзяляе вялікае значэнне мадэрнізацыі дарог і развіццю прыдарожнай інфраструктуры, таму што гэта твар краіны. «Чаму сёння — дарогі і перш за ўсё першая кальцавая аўтадарога? Гэта твар Мінска. Мінск — твар краіны, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Людзі часта ездзяць па гэтых дарогах. І справа нават не толькі ў тым, што хутка прыедзе шмат гасцей з усяго свету на Еўрапейскія гульні. Калісьці трэба было гэту работу актывізаваць». Аляксандру Лукашэнку далажылі аб выкананні яго даручэнняў па падтрыманні ў належным эксплуатацыйным стане кальцавой аўтамабільнай дарогі і транспартных развязак вакол Мінска, добраўпарадкаванні і развіцці прылеглых да МКАД тэрыторый. Прэзідэнту таксама прадэманстравалі пасажырскі транспарт, які будзе выкарыстоўвацца ў час Еўрапейскіх гульняў, у тым ліку аўтобусы МАЗ і «Нёман», аўтамабілі Geely Atlas. Каля 320 беларускіх красовераў будуць эксплуатавацца ў час гульняў у якасці таксі для прадстаўнічых гасцей.



Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што трэба з прыцягненнем дызайнераў выпрацаваць планы па добраўпарадкаванні адпаведных тэрыторый як з аднаго, так і з другога боку МКАД. Трэба аператыўна прыняць рашэнні адносна магчымай забудовы тых ці іншых участкаў, перадачы іх інвестарам, хутчэйшага завяршэння пачатага ўжо будаўніцтва. За кожным уладальнікам прылеглых да МКАД аб’ектаў павінна быць дакладна замацавана адказнасць за ўтрыманне і добраўпарадкаванне тэрыторыі. «Усе аб’екты — магазіны, заправачныя станцыі і іншае — гэта іх зона адказнасці», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Актыўны ўдзел павінны праявіць і ўладальнікі жылых дамоў, чые ўчасткі непасрэдна прымыкаюць да кальцавой дарогі. У аналагічным ключы абмяркоўвалася ўтрыманне сельгасугоддзяў, якія сваім выглядам у тым ліку фарміруюць твар беларускай сталіцы і краіны ў цэлым.
Усе распараджэнні наконт добраўпарадкавання прыдарожных тэрыторый варта ўзяць на заметку кіраўнікам усіх рэгіёнаў, а не толькі Мінска і Міншчыны. Давайце прыводзіць у парадак нашу зямлю…
belta.by.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час азнаямлення з добраўпарадкаваннем і развіццём тэрыторый, якія прылягаюць да кальцавой аўтадарогі вакол Мінска,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика