Итог деятельности Александра Чевидаева – в тысячах гектаров чистых мелиорированных полей. 21.by

Итог деятельности Александра Чевидаева – в тысячах гектаров чистых мелиорированных полей

31.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Вось там яшчэ пройдзешся, а там падсыпаць трэба”, – завітаўшы на меліярацыйны аб’ект, казаў галоўны інжынер Ушацкага ПМС М.Л.Фядосенка машыністу бульдозера А.В.Чэвідаеву, які непадалёк ад Судзілавіч працаваў на раскарчоўцы, засыпцы паніжэнняў і распрацоўцы грунтоў. Але гэта былі зусім не заўвагі, а хутчэй вытворчыя разважанні, бо Аляксандр Васільевіч з ліку работнікаў, якіх не трэба кантраляваць – сваю справу ведае выдатна.

“Што ж пра мяне пісаць? Я ж радавы працаўнік, не вынаходнік, не герой”, – сціпла кажа А.В.Чэвідаеў, ненадоўга спыніўшы цяжкую тэхніку. Між тым, вынік яго дзейнасці – у тысячах гектараў чыстых палёў, прывабным выглядзе важнейшых аб’ектаў, на добраўпарадкаванні якіх працаваў. Там, дзе за рэканструкцыю ці рамонт сістэм бяруцца работнікі ПМС, абавязкова з’яўляецца і яго бульдозер “Shantui-SD-16”. І некалькі гадоў запар ён перавыконвае заданні па росце прадукцыйнасці працы: у 2018-м пры плане 124,6 тысячы ўмоўных метраў кубічных, зроблена 151,1.
“Гэты тыдзень у яго святочны: акрамя прафесійнага свята адзначаў і дзень пагранічніка!” – падказвалі калегі, якія паважаюць сапраўднага прафесіянала. Армейскую службу Аляксандр Васільевіч праходзіў у пагранвойсках на Дальнім Усходзе, пасля працаваў вадзіцелем у наваполацкай аўтабазе. У маладога работніка нават былі перспектывы канчаткова асесці ў горадзе нафтавікоў, які ў той час імкліва будаваўся, атрымаць жыллё, але ўсё склалася па-іншаму. “Не паверыце, але мая другая палавінка хоць і родам з Полаччыны, але вельмі хацела жыць у маляўнічым ушацкім краі. Так і паехаў за ёй на сваю радзіму, – з усмешкай прыгадвае Аляксандр Васільевіч. – У 1983-м уладкаваўся на прадпрыемства меліярацыйных сістэм, прайшоў абучэнне для работы з такой тэхнікай. Памятаю, якой буйной тады была наша арганізацыя… Толькі ўявіце: на аб’ектах працавала больш двух дзясяткаў трактароў Т-130, а зараз такога тыпу толькі адзін мой”.
У канцы 90-х ён некаторы час працаваў у іншай арганізацыі, займаўся будаўніцтвам дарог, але ўсё ж вярнуўся на роднае прадпрыемства. За час работы яму давялося змяніць не адну адзінку тэхнікі, а бульдозер, які атрымаў у 2013-м, лічыць удалым і зручным у кіраванні. У руках машыніста шостага разраду тэхніка працуе спраўна, а калі і здараюцца паломкі, то ён хутка іх выпраўляе.
Трэба сказаць, што не толькі да меліяраваных аб’ектаў і чыстых палёў прыклаў свой прафесіяналізм Аляксандр Васільевіч. Напрыклад, летась удзельнічаў у мерапрыемствах па закрыцці міні-палігонаў для цвёрдых бытавых адходаў, шмат зрабіў на добраўпарадкаванні кюветаў дарог. Прызнаецца, што прыемна глядзець на ўзведзеныя аб’екты, пляцоўкі пад якія ён рыхтаваў. Сярод апошніх, напрыклад, жывёлагадоўчая ферма на комплексе ў Завячэллі.
Вольны час, якога, асабліва ўлетку, у мужчыны застаецца зусім нямнога, праводзіць дома, абсталёўвае сядзібу і дом, які на вуліцы Усходняй у гарпасёлку яму выдзелілі яшчэ ў пачатку працоўнай дзейнасці.
Аляксандр Васільевіч ужо проста не ўяўляе сябе без цяжкай тэхнікі, а прадпрыемства справу меліярацыі без стараннага працаўніка, прозвішча якога сёлета занесена на раённую Дошку гонару.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Вось там яшчэ пройдзешся, а там падсыпаць трэба”, – завітаўшы на меліярацыйны аб’ект, казаў галоўны інжынер Ушацкага ПМС М.Л.Фядосенка машыністу бульдозера...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика