30 чэрвеня – Дзень моладзі. 21.by

30 чэрвеня – Дзень моладзі

28.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


30 чэрвеня – Дзень моладзі
Дарагія сябры! Паважаныя юнакі і дзяўчаты Шумілінскага раёна!!
Віншуем вас з Днём моладзі – святам людзей яркіх, актыўных і ўлюбёных у жыццё!
Юнацтва і маладосць – самыя цудоўныя і рамантычныя перыяды ў жыцці кожнага чалавека. Гэта час здзяйсненняў і адкрыццяў, палёту, мары і пошуку, светлых надзей.
З кожным годам моладзь адыгрывае ўсё больш значную ролю ў жыцці нашага раёна. Нашу моладзь вызначаюць актыўная грамадзянская пазіцыя, павышаная цікаўнасць да жыцця, патрэба ў атрыманні добрай адукацыі, незалежнасць і самастойнасць, уменне вызначаць для сябе канкрэтныя мэты і імкнуцца да іх дасягненняў.
Няхай на шляху да жыццёвага поспеху вам дапамагае прыклад старэйшага пакалення, яго вопыт і мудрасць. Менавіта вам працягваць эстафету добрых спраў на карысць людзей і роднай краіны.
Ад усёй душы жадаем вам хутчэйшага ўвасаблення ў жыццё самых смелых праектаў і планаў. Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і ўдачы ва ўсіх пачынаннях. Няхай вашы маладыя гады будуць насычанымі, яркімі і запамінальнымі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 чэрвеня – Дзень моладзі Дарагія сябры! Паважаныя юнакі і дзяўчаты Шумілінскага раёна!! Віншуем вас з Днём моладзі – святам людзей яркіх, актыўных і ўлюбёных у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика