Чытачы “раёнкі” чакаюць новых аўтараў. 21.by

Чытачы “раёнкі” чакаюць новых аўтараў

08.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У вышэйшых навучальных установах краіны завяршылася залічэнне на бюджэтную форму навучання. Прачытала нядаўна цікавую інфармацыю наконт гэтага. Самыя высокія прахадныя балы былі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. На прэстыжныя спецыяльнасці “міжнародныя адносіны” — 379 балаў, “міжнароднае права” — 385. А на журналістыку (кірунак — аўдыёвізуальная) — 389, на вэб-журналістыку — 382 балы.

Прыемна, што на наш факультэт паступаюць такія разумныя, адукаваныя юнакі і дзяўчаты, што ў сродкі масавай інфармацыі прыйдуць маладыя спецыялісты са свежымі поглядамі, з наватарскімі ідэямі. Не ведаю, ці ўзялі яны сабе за жыццёвы лозунг радкі з песні: “Трое суток шагать, трое суток не спать ради нескольких строчек в газете…”, з якімі пачыналі некалі працу мы, прадстаўнікі старэйшага пакалення. Магчыма, у моладзі цяпер новыя лозунгі. Застаецца спадзявацца, што яны адпавядаюць старым добрым правілам Кодэкса журналісцкай этыкі.

Безумоўна, наша прафесія вельмі цікавая. І на яе небасхіле ззяе шэраг імён выдатных, таленавітых “акул” пяра. З задавальненнем чытаю ў рэспубліканскіх газетах публікацыі Інэсы Плескачэўскай, Алены Ляўковіч, Святланы Яскевіч…

У канцы ліпеня ў нашай рэдакцыі закончыла практыку пасля першага курса дзяўчына з Гарадзеі, Даша Піваварская. Чытачы газеты, напэўна, звярнулі ўвагу на новае прозвішча аўтара на яе старонках. Мая сяброўка — звярнула. Дала ацэнку: “Ведаеш, а нядрэнна твая практыкантка напісала. Свежанька. Не збіта…”. А хваліць яна абы за што не будзе. Я парадавалася за Дар’ю, будучага спецыяліста з журфака.

На жаль, апошнім часам мала ў “раёнцы” юнкораў — аматараў пяра, трапнага слова і цікавага факта, якія ім хацелася б данесці чытачу праз газету. Магчыма, інтэрнэт, сацыяльныя сеткі для маладых — больш прывабна і крэатыўна. Але ж застаецца шмат чытачоў друкаваных СМІ. Для іх чытанне навін на газетнай паласе, што пахне друкарскай фарбай, зносіны з паштальёнам — даўняя добрая звычка, рытуал, неад’емны кавалачак іх жыцця. Таму мы запрашаем да су-працоўніцтва і юных, і сталых. Вас будуць чытаць ва ўсіх куточках Нясвіжчыны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вышэйшых навучальных установах краіны завяршылася залічэнне на бюджэтную форму навучання. Прачытала нядаўна цікавую інфармацыю наконт гэтага. Самыя высокія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика