На Эльбрусе загінуў 62-гадовы беларускі альпініст. 21.by

На Эльбрусе загінуў 62-гадовы беларускі альпініст

23.09.2019 15:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Эльбрус / pixabay.com

Беларускага альпініста, які перастаў выходзіць на сувязь некалькі дзён таму, знайшлі мёртвым на Эльбрусе. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка Паўночна-Каўказскага пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі Абдулаха Гуліева.

Зніклага альпініста знайшлі на паўночным баку Эльбруса. Яго цела выявілі ў раёне скал Ленца, на вышыні каля 4,7 тысячы метраў. Цяпер ратавальнікі датаўляюць цела загінулага ўніз.

Пра знікненне 62-гадовага беларуса расійскім ратавальнікам паведаміў яго сын 18 верасня. Альпініст не быў зарэгістраваны ў МНС РФ. Мужчына ішоў на ўсходнюю вяршыню гары і не выйшаў на сувязь у дамоўлены час. 

Яго пошукамі займаліся ратавальнікі і верталёт. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эльбрус / pixabay.com Беларускага альпініста, які перастаў выходзіць на сувязь некалькі дзён таму, знайшлі мёртвым на Эльбрусе. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика