На 14 месцаў – 97 прэтэндэнтаў. 21.by

На 14 месцаў – 97 прэтэндэнтаў

15.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На 14  месцаў – 97 прэтэндэнтаў
У Віцебскай вобласці па 14 выбарчых акругах падалі дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 97 чалавек, з якіх амаль 58% вылучаны палітычнымі партыямі. На гэтым этапе выбарчай кампаніі ў сярэднім на адзін дэпутацкі мандат ад Віцебскай вобласці прэтэндуе 7 чалавек.

На дэпутацкія мандаты ад Віцебшчыны прэтэндуюць прадстаўнікі 8 партый. Ліберальна-дэмакратычная партыя вылучыла 14 актывістаў, Камуністычная партыя Беларусі – 13 чалавек, далей ідуць Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (7 прэтэндэнтаў), Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ (па 6), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (3), Рэспубліканская партыя (1).
У сёлетняй кампаніі актыўна ўдзельнічаюць жанчыны – 19 чалавек, а таксама дэпутаты мясцовых Саветаў (13). Паўторна балаціруюцца 3 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Акруговыя камісіі прыступілі да праверкі пададзеных камплектаў дакументаў і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, якая завершыцца 17 кастрычніка.
Па матэрыялах БелТА.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 14  месцаў – 97 прэтэндэнтаў У Віцебскай вобласці па 14 выбарчых акругах падалі дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 97...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика