Не пайшла ў краму па гарэлку: вясковец абліў бензінам жонку. 21.by

Не пайшла ў краму па гарэлку: вясковец абліў бензінам жонку

17.10.2019 13:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: brest.mvd.gov.by

Мужчына абліў бензінам жонку, гаспадарчае збудаванне і гараж. Здарэнне адбылося ў вёсцы Квасевічы Івацэвіцкага раёна. 

Як паведамляе сайт брэсцкай абласной міліцыі, так муж адрэагаваў на адмову жонкі пайсці ў краму па гарэлку. Пацярпелая выклікала на яго міліцыю. 

“Жанчына растлумачыла міліцыянерам, што яе муж з раніцы патрабаваў ад яе схадзіць у краму і купіць бутэльку гарэлкі. На чарговую яе адмову мужчына раззлаваўся, схапіў палімерную бутэльку з бензінам і стаў паліваць гаспадарчае збудаванне і гараж. Калі ўбачыў, што жанчына патэлефанавала ў міліцыю, кінуў у яе бок бутэльку з вадкасцю і абліў яе”, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Наталля Сахарчук

Мужчыну, які быў нападпітку, затрымалі. Следчыя збіраюцца даць прававую ацэнку яго дзеянням.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: brest.mvd.gov.by Мужчына абліў бензінам жонку, гаспадарчае збудаванне і гараж. Здарэнне адбылося ў вёсцы Квасевічы Івацэвіцкага раёна.  Як паведамляе сайт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика