В Шумилинской районной гимназии открыта школа инжинеринга и робототехники
21.10.2019
—
Разное
|
Робататэхніка – адукацыя для будучага
У рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродку дапрофільнай падрыхтоўкі” ў гімназіі адкрыта школа інжынірынгу і робататэхнікі.
– 21-ае стагоддзе патрабуе новых адукацыйных падыходаў да фарміравання навыкаў, неабходных для прафесійнага, грамадскага і асабістага поспеху, – упэўнена кіраўнік праекта, дырэктар гімназіі Ларыса Маладзечкіна. – Менавіта STEAM-адукацыя садзейнічае развіццю інжынернага стылю мыслення, здольнасцямі да якога могуць пахваліцца далёка не многія сучасныя дзеці.
Вучыцца праектаваць, канструяваць, развіваць логіку і мысленне, рэалізоўваць крэатыўныя ідэі можна на занятках па інтарэсах у гімназіі. Вучні 5-6 класаў спасцігаюць асновы робататэхнікі, старшакласнікі праяўляюць сябе ў спаборніцкай робататэхніцы.
Заняткі, якія пачаліся ў кастрычніку, могуць наведваць вучні з любой школы раёна. Яны ладзяцца тры разы на тыдзень і часта выходзяць за рамкі адведзенага часу. Дзеці расказалі, што не толькі збіраюць канструкцыі з LEGO, але і з дапамогай спецыяльных праграм могуць “ажывіць” робатаў і кіраваць імі. Да прыкладу, наладжваюць баі і іншыя спаборніцтвы паміж сабранымі сваімі рукамі машынамі. Вучні малодшых класаў выкарыстоўваюць для інжынернай творчасці планшэты, старшакласнікі працуюць у камп’ютарным класе.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Робататэхніка – адукацыя для будучага У рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродку дапрофільнай падрыхтоўкі” ў...
|
|