У Мінску таксіст прадаў за 500 рублёў чужы Mercedes
23.10.2019 17:23
—
Разное
|
minsk.mvd.gov.by У Мінску таксіст прадаў за 500 рублёў чужы аўтамабіль Mercedes-Benz. Ён праязджаў па вуліцы Убарэвіча і заўважыў прыпаркаваную машыну. Яна яму падалася нічыйнай. 31-гадовы мужчына вырашыў... прадаць легкавік. Ён змясціў у інтэрнэце аб'яву пра продаж аўтамабіля з фотаздымкамі. Пакупнік знайшоўся. Таксіст сказаў, што згубіў дакументы на Mercedes. Mercedes пачалі шукаць пасля таго, як у міліцыю з заявай звярнуліся сваякі памерлага яго ўладальніка. Высветлілася, што якраз вырашалася пытанне з маёмасцю, і машына часова заставалася каля дома. Да таго часу, пакуль яе не заўважыў таксіст. Па справе праводзіцца праверка. Пакуль невядома, якое пакаранне чакае мінчука. Раней яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за хуліганства і рабаванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by У Мінску таксіст прадаў за 500 рублёў чужы аўтамабіль Mercedes-Benz. Ён праязджаў па вуліцы Убарэвіча і заўважыў прыпаркаваную машыну. Яна яму падалася...
|
|