Асіповічы: коратка аб розным
25.10.2019
—
Разное
|
Вакцынацыю ад грыпу, якая пачалася ў раёне 26 верасня, па даных райЦГЭ ўжо прайшлі 3722 землякі. За кошт рэспубліканскага бюджэту прышчапілася 2148 чалавек, у тым ліку 863 пенсіянеры і 489 медработнікаў, мясцовага — 271 школьнік і выхаванец дзіцячых садкоў, 75 навучэнцаў каледжа, 125 дарослых. Пачалася і вакцынацыя, якую аплачваюць прадпрыемствы: 258 прышчэпак. У лідарах — АЗАА, дзе ад грыпу ўжо абаронена 120 работнікаў. Гарадская лазня па вул. Кастрычніцкай, 61 заўтра пачынае працаваць у звыклым рэжыме на два аддзяленні: у суботу і нядзелю з 9 да 22 гадзін тут чакаюць і жанчын, і мужчын. Зараз у раёне 685 сем’яў, што выхоўваюць трох і больш дзяцей. З пачатку года статус шматдзетных атрымалі 82 сям’і, а 45, дзе хтосьці з дзяцей дасягнуў паўналецця, — страцілі. За прызначэннем сямейнага капіталу сёлета звярнулася 65 сем’яў. У Ясенскім сельсавеце налічваецца 344 гаспадаркі, пражывае 756 чалавек, у ліку якіх 221 пенсіянер і 110 непаўналетніх. Наведзены парадак на 3 могілках і 17 воінскіх пахаваннях, ліквідаваны 4 безгаспадарныя дамы і 54 несанкцыянаваныя сметнікі (81 м3), замест 53 спілаваных аварыйных дрэў з’явілася 420 саджанцаў, адрамантавана 700 м агароджы. З пачатку года па выніках абследавання выдадзена 52 прадпісанні, з іх 36 — фізічным асобам. РВПС “Белпошта” з пачатку года даставіў землякам 17010 пасылак, 643568 пісьмовых карэспандэнцый і 37695 міжнародных дробных пакетаў. Зваротны адрас большасці апошніх — Кітай. 116 пасяджэнняў саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку праведзена на Асіповіччыне ў студзені-верасні. З 979 запрошаных грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, 72 працаўладкавана, 19 накіравана ў лячэбна-працоўны прафілакторый, 29 закадзіравана ад алкагольнай залежнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вакцынацыю ад грыпу, якая пачалася ў раёне 26 верасня, па даных райЦГЭ ўжо прайшлі 3722 землякі. За кошт рэспубліканскага бюджэту прышчапілася 2148 чалавек, у тым ліку...
|
|