Пад Мінскам нецвярозая жанчына везла дзіця ў садок і ўчыніла аварыю. 21.by

Пад Мінскам нецвярозая жанчына везла дзіця ў садок і ўчыніла аварыю

16.12.2019 20:25 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым паветры кіроўцы склала 1,05 праміле / Ілюстрацыйнае фота

У Мінскім раёне нецвярозая жанчына везла 5-гадовае дзіця ў садок і ўчыніла аварыю. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінаблвыканкама, здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 13 снежня ў вёсцы Бальшавік. 33-гадовая жанчына на аўтамабілі Toyota выязджала са стаянкі каля дзіцячага садка заднім ходам і дапусціла сутыкненне з Renault. Яна сама выклікала супрацоўнікаў ДАІ, калі пабачыла пашкоджанні сваёй машыны, а яны адправілі яе на медасведчанне. Канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым паветры кіроўцы склала 1,05 праміле.

Адміністрацыйныя пратаколы былі складзены не толькі за ДТЗ, учыненае ў стане ап'янення, але і за парушэнне правілаў манеўравання. Жанчыну пазбавяць права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў на тры гады. Таксама ёй давядзецца заплаціць штраф — ад 1275 да 2550 рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым паветры кіроўцы склала 1,05 праміле / Ілюстрацыйнае фота У Мінскім раёне нецвярозая жанчына везла 5-гадовае дзіця ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика