Напярэдадні калядных і навагодніх культурна-масавых мерапрыемстваў РАУС нагадвае аб правілах паводзін у месцах іх правядзення.. 21.by

Напярэдадні калядных і навагодніх культурна-масавых мерапрыемстваў РАУС нагадвае аб правілах паводзін у месцах іх правядзення.

17.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выдатных свят!

У адпаведнасці з Законам краіны “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” удзельнікі абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў масавых мерапрыемстваў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў i прадстаўнiкоў грамадскасцi, якiя выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку. Супрацоўнікі міліцыі маюць права праводзіць асабісты дагляд грамадзян і iх рэчаў, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў. У выпадку адмовы ад асабістага дагляду альбо ад надгляду змешчаных пры ім рэчаў, грамадзянiн не дапускаецца ў месца правядзення масавага мерапрыемства.

Распіваць спіртныя напоі (нават слабаалкагольныя і піва) у грамадскіх месцах і праносіць спіртное ў месца правядзення мерапрыемстваў забаронена. Асобы, якія знаходзяцца ў нецвярозым выглядзе, туды прапускацца не будуць. Таксама забаронена мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, прадметы, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям.

Захаванне названых правілаў паспрыяе падтрыманню належнага правапарадку ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў і, адпаведна, святочнага настрою.

Сяргей Налівайка, начальнік ААПП РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдатных свят! У адпаведнасці з Законам краіны “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” удзельнікі абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика