«Прамую тэлефонную лінію» і прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Шаркаўшчыне правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатолій Ліневіч. 21.by

«Прамую тэлефонную лінію» і прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Шаркаўшчыне правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатолій Ліневіч

20.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_6610 (Копировать)18 снежня памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатолій Канстанцінавіч Ліневіч у Шаркаўшчыне правёў “прамую тэлефонную лінію” і прыём па асабістых пытаннях. Грамадзяне, а гэта былі жыхары сельскай мясцовасці нашага рэгіёну, звярталіся на “прамую тэлефонную лінію” з рознымі пытаннямі, якія датычыліся бытавых тэм і насілі асабісты характар.

Жыхарка вёскі Паяначы Зінаіда Канстанцінаўна Машнюк звярнулася да памочніка Прэзідэнта, адзначыўшы наступнае:

— У нашым гарадскім пасёлку адкрыта і працуе добрая, новая цэнтральная раённая бальніца з паліклінікай. Мне нядаўна ў Мінску правялі аперацыю па зроку, пасля якой пэўны час неабходна праходзіць лячэнне і назірацца ў афтальмолага па месцы жыхарства. Ці магчыма гэта зрабіць у паліклінічным аддзяленні нашай раённай бальніцы, бо ездзіць далёка ў пажылым узросце ўжо дастаткова складана?

Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўпэўнены, што жанчыне неабходна пайсці насустрач.

— 7 год назад у Шаркаўшчыне была адкрыта новая цэнтральная раённая бальніца, — адзначыў кіраўнік раёна. — Кабінет афтальмолага абсталяваны ўсім неабходным. У ім жанчына можа прайсці абследаванне і назірацца ў спецыяліста.

Жыхарку вёскі Прамяны Ірыну Газаран цікавіла пытанне дыягностыкі бытавога газавага абсталявання. Дзевяць год назад жанчына купіла і ўсталявала ў сваім доме газавую пліту. Згодна з дакументамі дадзенай пліце ўжо 10 год, і работнікі Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння патрабуюць ад жанчыны правядзення яе дыягностыкі. Ці павінна яна выканаць патрабаванне супрацоўнікаў газавай службы ўжо зараз, пры тым што перыяд эксплуатацыі пліты налічвае толькі 9 год?

З пытаннем ажыццяўлення рамонтных работ на мясцовай аўтамабільнай дарозе Каралеўскае—Лужкі на “прамую тэлефонную лінію” звярнуўся жыхар вёскі Тупічына Анатолій Міхайлавіч Шынкевіч.

Усе звароты ад грамадзян, якія паступілі на “прамую тэлефонную лінію” з Памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоліем Ліневічам, былі ўзяты на кантроль кіраўніцтвам раёна, па іх дадзены канкрэтныя даручэнні адказным службам.

Падчас сустрэчы інспектара па Віцебскай вобласці Анатолія Ліневіча са старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыем Ламака былі разгледжаны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна і захаванне яго гістарычнай спадчыны, прыцягненне ў рэгіён інвестыцый, праблема стану дарог і забяспечанасць насельніцтва дастатковай колькасцю рэйсавых маршрутаў, развіццё фермерскіх гаспадарак, стан сістэмы адукацыі і некаторыя іншыя актуальныя пытанні. Ацэньваючы работу мясцовай улады са зваротамі грамадзян, Анатолій Ліневіч адзначыў, што яна праводзіцца на належным узроўні. А каб раён развіваўся больш дынамічна, неабходна актыўней прыцягваць у яго інвестыцыі, ствараць новыя працоўныя месцы для насельніцтва, развіваць транспартную інфраструктуру, садзейнічаць стварэнню фермерскіх гаспадарак, а таксама павялічваць паказчыкі ў гаспадарках раёна.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика