Як надаць рабоце шчучынскіх дружыннікаў новы імпульс? На нядаўнім пасяджэнні раённага штаба падвялі вынікі за бягучы год. 21.by

Як надаць рабоце шчучынскіх дружыннікаў новы імпульс? На нядаўнім пасяджэнні раённага штаба падвялі вынікі за бягучы год

20.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На тэрыторыі раёна створаны і дзейнічаюць 11 дабравольных дружын, у складзе якіх 119 чалавек, а таксама маладзёжны атрад аховы правапарадку. Гэтыя людзі – добрая дапамога супрацоўнікам міліцыі ў ахове грамадскага парадку на сяле і ў горадзе, у прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі, адзначалася на нядаўнім пасяджэнні раённага штаба дабравольных дружын.

 


 

– За 11 месяцаў бягучага года пры садзейнічанні членаў дабравольных дружын было выяўлена 18 правапарушэнняў. Гэта факты распіцця алкагольных напояў у грамадскіх месцах, парушэння правіл дарожнага руху, самагонаварэння, – паведаміў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, намеснік кіраўніка штаба ДД С.Г. Матукевіч. –Дружыннікі дапамагаюць падтрымліваць парадак пры правядзенні ў раёне масавых мерапрыемстваў – авіяцыйна-спартыўнага свята, фестывалю кветак і іншых. Мы з задавальненнем прымем дапамогу нашых дабравольных памочнікаў пры ахове грамадскага парадку ў навагоднюю ноч.

 


Дарэчы, каманда шчучынскіх дружыннікаў сёлета спрабавала свае сілы ў абласным аглядзе-конкурсе, дзе заняла другое агульнакаманднае месца па дартсе і набыла пэўны вопыт, падкрэсліла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сакратар штаба ДД А.У. Міхалоўская. Анастасія Уладзіміраўна падзякавала актыўным дружыннікам за іх грамадзянскую пазіцыю і ўклад у забеспячэнне правапарадку ў раёне, а С.Г. Матукевіч уручыў невялікія сувеніры.

 


 

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама прадстаўленне пракуратуры раёна аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць парушэнням заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў. Былі разгледжаны і іншыя пытанні, якія належыць вырашыць, каб надаць рабоце дружыннікаў новы імпульс.

 

Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі раёна створаны і дзейнічаюць 11 дабравольных дружын, у складзе якіх 119 чалавек, а таксама маладзёжны атрад аховы правапарадку. Гэтыя людзі – добрая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика