Беларускі аўтобус трапіў у аварыю пад Псковам
30.12.2019 09:34
—
Разное
|
Аварыя беларускага аўтобуса пад Псковам / pln-pskov.ru На трасе пад Псковам у аварыю трапіў рэйсавы аўтобус "Неаплан", які ехаў з Мінска ў Санкт-Пецярбург, Здарэнне адбылося 30 снежня каля 3-й гадзіны ночы. Аўтобус з'ехаў у кювет. У ім былі 50 пасажыраў (у тым ліку чацвёра дзяцей) і два кіроўцы. Мяркуючы па ўсім, беларускія турысты ехалі сустракаць Новы год у Санкт-Пецярбургу. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 16 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх шпіталізавалі ў Пскоўскую абласную лякарню. Астатніх пасажыраў часова размясцілі ў гатэлі "Балтхаўс". Падчас аварыі за рулём быў 47-гадовы беларус. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя беларускага аўтобуса пад Псковам / pln-pskov.ru На трасе пад Псковам у аварыю трапіў рэйсавы аўтобус "Неаплан", які ехаў з Мінска ў Санкт-Пецярбург, піша pln-pskov.ru....
|
|