Каліноўскі абвесціў літаратурна-кактэльны конкурс. 21.by

Каліноўскі абвесціў літаратурна-кактэльны конкурс

10.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам Галіяфы запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэля.

Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура. Сумесна з арганізатарамі конкурса, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для кактэля, які ўзгадваецца ў кнізе.

Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса чакаюць прызы і падарункі ад бара Каліноўскі, выдавецтва Галіяфы і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у наступную кнігу аўтара.

Для ўдзелу рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #ВітаМорэ, а таксама даслаць праз форму да 29 лютага: https://forms.gle/SReLqL1Dd36CxHKj9

Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым адбудзецца збор рэцэптаў да 29 лютага. Па выніках першага этапа, аўтары найлепшых рэцэетаў атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальный варыянт на галасаванне журы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам Галіяфы запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика