Самы час для добрых спраў. 21.by

Самы час для добрых спраў

10.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Удзельнікаў акцыі “Нашы дзеці” нездарма называюць сапраўднымі Дзядулямі Марозамі і добрымі чараўнікамі: яны прыходзяць і прыязджаюць у госці да дзяцей, спраўджваюць іх мары, дораць радасць, а таксама слодычы і рэчы, якія сапраўды патрэбны.

У ролі шчодрых казачных персанажаў нядаўна выступілі і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Шчучынскія міліцыянеры дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў – начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Юрыя Аляксандравіча Пляханава і старшага інспектара ІСН Анатолія Савельевіча Пачабута – у г.п. Астрына, у адзін з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, каб павіншаваць яго жыльцоў з Навагоддзем і Калядамі.

Госці, безумоўна, завіталі не з пустымі рукамі. Надзея Мікалаеўна, Мікалай Іванавіч Блінковы і шасцёра дзетак, якія выхоўваюцца пад іх апекай, атрымалі патрэбную ў доме рэч – новенькі пыласос і салодкія падарункі. Грошы на набыццё навагодніх дароў выдзеліў афіцэрскі сход РАУС. Афіцэры міліцыі таксама па-сяброўску пагутарылі з рабятамі, распыталі іх пра вучобу, вольны час і інтарэсы, перасцераглі ад нядобрых сітуацый.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікаў акцыі “Нашы дзеці” нездарма называюць сапраўднымі Дзядулямі Марозамі і добрымі чараўнікамі: яны прыходзяць і прыязджаюць у госці да дзяцей,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика