Падлетка з траўмай пазваночніка знайшлі каля недабудаванай лякарні пад Пінскам. 21.by

Падлетка з траўмай пазваночніка знайшлі каля недабудаванай лякарні пад Пінскам

31.01.2020 11:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Недабудаваная лякарня ў Пінскім раёне / media-polesye.by

У аграгарадку Парахонск у Пінскім раёна сур'ёзныя траўмы атрымаў 14-гадовы падлетак, піша "Медиа-Полесье". 

Хлопца ў бездапаможным стане знайшлі на тэрыторыі недабудаванай лякарні. Яго даставілі ў Пінскую раённую лякарню, а адтуль пераправілі на лячэнне ў Мінск — у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.

Недабудаваная лякарня ў Парахонску стаіць ужо больш за два дзесяцігоддзі. Дарослыя адзначаюць, што гэтае месца вельмі любяць падлеткі.

Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку здарэння. Высвятляецца, з кім падлетак быў на тэрыторыі лякарні, чым там займаўся, пры якіх абставінах атрымаў траўму. Вядома, што разам з ім былі аднагодкі.

Таксама следчыя высвятляюць уласніка азкінутага будынка. Следства хоча запытацца ў яго, чаму будынак даступны для пабочных асобаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недабудаваная лякарня ў Пінскім раёне / media-polesye.by У аграгарадку Парахонск у Пінскім раёна сур'ёзныя траўмы атрымаў 14-гадовы падлетак, піша "Медиа-Полесье".  Хлопца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика