У Мінску 21-гадовая дзяўчына паказала больш за 40 закладак з наркотыкамі. 21.by

У Мінску 21-гадовая дзяўчына паказала больш за 40 закладак з наркотыкамі

18.02.2020 10:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsk.mvd.gov.by

У Мінску міліцыя затрымала 21-гадовую дзяўчыну, якая працавала на інтэрнэт-краму і рабіла закладкі з наркотыкамі. Жыхарка Мінскага раёна на працягу месяца дома іх фасавала на больш дробныя дозы, а пасля рабіла закладкі ў сталіцы. Як паведамляе прэс-служба МУС, каля аднаго з лясных масіваў у Цэнтральным раёне затрыманая паказала больш за 40 закладак з наркотыкамі. Экспертыза засведчыла, што гэта асабліва небяспечны псіхатроп — альфа-PVP. Па месцы яе жыхарства знайшлі яшчэ больш за 35 грам згаданага наркатычнага рэчыву, электронныя шалі і палімерныя пакеты.

Высветлілася, што маці дзяўчыны, якая жыла з ёй у адной кватэры, нават не здагадвалася пра "працу" дачкі. Яна, дарэчы, раней не мела праблем з законам. Цяпер жа сілавікі шукаюць асоб, на якіх працавала жыхарка Міншчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by У Мінску міліцыя затрымала 21-гадовую дзяўчыну, якая працавала на інтэрнэт-краму і рабіла закладкі з наркотыкамі. Жыхарка Мінскага раёна на працягу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика