Жанчына ў Мінску выскачыла з акна восьмага паверха і засталася жывая. 21.by

Жанчына ў Мінску выскачыла з акна восьмага паверха і засталася жывая

25.02.2020 13:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здарэнне ў Каменнай Горцы / @andrjuXa

Жыхары вуліцы Нёманскай у мінскім мікрараёне Каменная Горка 25 лютага сталі відавочцамі незвычайнага відовішча. З акна кватэры на восьмым паверсе спярша выляталі крэслы, гаршчкі з кветкамі. 

А неўзабаве з гэтага ж акна выскачыла і маладая жанчына. На шчасце, ратавальнікі паспелі паставіць "куб жыцця", які выратаваў яе. 

У каментары Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца МНС Вольга Мельчанка распавяла падрабязнасці здарэння:  

"Паступіла паведамленне, што дзяўчына стаіць у акне на восьмым паверсе на вуліцы Нёманскай. Нашы выехалі на месца. Таксама па алгарытме мы выклікаем МУС і брыгаду хуткай дапамогі. Дзяўчына ўбачыла вялікую колькасць тэхнікі, зачыніла акно і вярнулася. Мае калегі падымалі пад’ёмнік, каб з ёй паразмаўляць на ўзроўні восьмага паверха. У гэты ж час унізе разгортвалі пнеўматычную падушку. Мы яе разгарнулі, а ў гэты час дзяўчына адчыніла акно і скокнула... Медыкі яе агледзелі — дзяўчына не пацярпела. Прычыны ўчынку будуць усталёўвацца пазней".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне ў Каменнай Горцы / @andrjuXa Жыхары вуліцы Нёманскай у мінскім мікрараёне Каменная Горка 25 лютага сталі відавочцамі незвычайнага відовішча. З акна кватэры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика