Бліжэйшымі днямі па поўдні Беларусі будзе да +16. 21.by

Бліжэйшымі днямі па поўдні Беларусі будзе да +16

02.03.2020 16:09 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У аўторак, 3 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, удзень па поўначы — невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць -1...+5, удзень прагназуецца ад +5 па поўначы да +15 па поўдні краіны.

4 сакавіка захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўднёвым усходзе месцамі будзе туман. Вецер чакаецца паўднёвы, удзень па заходняй палове — з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. 
Уначы прагназуецца 3-8 вышэй за нуль, удзень будзе 6-13 цяпла, па паўднёва-ўсходніх раёнах чакаецца да 14-16 са знакам "плюс".

У чацвер, 5 сакавіка, надвор'е будзе таксама воблачнае з праясненнямі, часам дажджы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, умераны. Уначы будзе 3-8 цяпла, па захадзе — +1...+2. Удзень паветра прагрэецца да 4-11 са знакам "плюс", па ўсходзе краіны чакаецца 12-15 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У аўторак, 3 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі пройдуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика