Для краіны і народа. 21.by

Для краіны і народа

10.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.

“Бадай, самая прыемная прэзідэнцкая місія — уручаць узнагароды заслужаным людзям, быць сярод тых, хто штодзённай працай робіць Беларусь мацнейшай і прыгажэйшай, а жыццё беларусаў — бяспечней і багацей”, — прызнаўся кіраўнік дзяржавы ў пачатку цырымоніі. Яна традыцыйна прайшла напярэдадні свята — Дня жанчын і вызначаецца асаблівай атмасферай урачыстасці і душэўнасці. “Яе ствараеце вы, жанчыны, сваімі ўсмешкамі, прыгажосцю, прывабнасцю. А бляск і раскошны выгляд Палацу Незалежнасці надаюць парадныя мундзіры нашых ваенных”, — сказаў беларускі лідар.


Удзельнікамі цырымоніі сталі больш за 30 чалавек — прадстаўнікі арміі і сілавых структур, а таксама шматдзетныя маці і жанчыны, якія дасягнулі вялікіх прафе-сійных вышынь.

Традыцыйна для ўдзельнікаў урачыстасці была арганізавана экскурсія па Палацы Незалежнасці. Прадугледжаны таксама прыём ад імя кіраўніка дзяржавы ў форме фуршэту.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика