Калі ў Берасці з’явіцца помнік беларускаму дзеячу?
18.03.2020 15:40
—
Разное
|
“Помнік якому беларускаму дзеячу, на ваш погляд, варта было б усталяваць у Берасці?” – з такім пытаннем кіраўнік Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Дзмітрый Шыманскі звярнуўся да карыстальнікаў Фэйсбуку і УКантакце. Аапытанка сабрала больш за 150 каментароў з У топ-10 дзеячоў, якіх узгадвалі найчасцей, трапілі К. Каліноўскі, Т. Касцюшка, М. Радзівіл Чорны, А. Цвікевіч, У. Ігнатоўскі, У. Калеснік, Р. Траўгут, Я. Купала, Ю. Нямцэвіч, Р. Шырма. Актывісты АРР “Дзедзіч” плануюць вясной арганізаваць шырокую грамадскую дыскусію адносна разнастайных варыянтаў напаўнення гарадскога культурнага ландшафту нацыянальным зместам. Плануецца круглы стол з удзелам урбаністаў, краязнаўцаў і мастакоў. Досведам правядзення грамадскіх кампаній па ўсталяванні помнікаў беларускім дзеячам прыедуць падзяліцца актывісты з розных гарадоў Беларусі. Таксама будзе наладжаны збор прапаноў берасцейцаў па асобах, вартых ушанавання на вуліцах нашага гораду. Адкрыты папярэдні запіс на ўдзел у круглым стале па абмеркаванні персаналій, АРР “Дзедзіч” звяртаецца да НДА Беларусі і грамадскіх актывістаў з заклікам аказаць кансультатыўную і экспертную падтрымку ў арганізацыі грамадскай дыскусіі. Будзем удзячны за любыя парады і каментары, не адмовімся ад рэкамендацый па экспертах, чыё меркаванне варта пачуць берасцейцам. Звяртацца можна на пошту dzedzich@gmail.com. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Помнік якому беларускаму дзеячу, на ваш погляд, варта было б усталяваць у Берасці?” – з такім пытаннем кіраўнік Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”...
|
|