З успамінаў вязня Асвенціма Марыі Мамікавай . 21.by

З успамінаў вязня Асвенціма Марыі Мамікавай

31.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Марыя Васільеўна Мамікава нарадзілася ў 1923 годзе ў вёсцы Тапарышча былога Халопеніцкага раёна. Пасля заканчэння Язбоўскай няпоўнай сярэдняй школы паступіла ў Барысаўскае педагагічнае вучылішча. Вучобу перарвала вайна. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, устанавіла сувязь з брыгадай Дубава, была арыштавана і адпраўлена ў канцлагер.

Вось яе ўспаміны:

– Маю вучобу ў Барысаўскім педвучылішчы спыніла вайна. Давялося вярнуцца ў Тапарышча.

У лістападзе 1942 года ра­зам з аднавяскоўкай Галінай Барсуковай я ўстанавіла сувязь з партызанскай брыгадай Дубава. Сувязной гэтай брыгады была таксама і Людміла Бераснева з вёскі Калодніца. Потым яе арыштавалі і расстралялі ў Крупскай турме.

6 студзеня 1943 года арыштавалі і нас. Допыты ў Крупскім гестапа працягваліся без перапынкаў па 12 гадзін у суткі. У сакавіку я была этапіравана ў Барысаўскую турму, адтуль – у Мінскую, што на вуліцы Валадарскага. У сярэдзіне мая 1943 года мяне адправілі ў канцлагер Асвенцім – гэтае зямное пекла, дзе я прабыла да снежня 1944 года.

З набліжэннем нашых войск зняволеных з Асвенціма перавялі ў канцлагер Равенсбрук, а адтуль – у Нойштадт, дзе прымусілі працаваць на самалётабудаўнічым заводзе. Мой лагерны нумар быў 79650.

5 мая 1945 года нас вызвалілі амерыканцы. Але я ў гэты час ад знясілення была без памяці. Ачнулася, па словах урачоў, толькі праз 6 тыдняў. Амаль год патрабаваўся, каб я ўстала на ногі. Дадому вярнулася толькі вясной 1946 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марыя Васільеўна Мамікава нарадзілася ў 1923 годзе ў вёсцы Тапарышча былога Халопеніцкага раёна. Пасля заканчэння Язбоўскай няпоўнай сярэдняй школы паступіла ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика