ВЯДУЦЦА АКТЫЎНЫЯ РАБОТЫ ПА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ ВЁСКІ БОРКІ. 21.by

ВЯДУЦЦА АКТЫЎНЫЯ РАБОТЫ ПА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ ВЁСКІ БОРКІ

02.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваюцца работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”, а таксама па добраўпарадкаванні тэрыторыі населенага пункта.
У мінулую суботу ў Борках работы вяліся шырокім фронтам: актыўна працавалі на замацаваных аб’ектах прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, было задзейнічана шмат тэхнічных сродкаў. На тэрыторыях, прылягаючых да жылых дамоў, праводзіліся выдаленне сухіх дрэў і кустоўя, санітарная ўборка, дэмантаж старых агароджаў, на шэрагу ўчасткаў – устаноўка новых. Ішла пасадка дрэў і кустоўя каля мясцовага клуба.

Будаўнікі ПМК-255 былі заняты на пракладцы дарожкі да помніка загінуўшым жыхарам вёскі, перанесенага на грамадзянскія могілкі, тут жа праводзілася ўборка.
Сонечны дзень спрыяў працоўнаму настрою ўдзельнікаў суботніка.
Цікава было бачыць працэс устаноўкі адказнымі арганізацыямі г.Магілёва каркаса галоўнай скульптурнай кампазіцыі мемарыяльнага комплексу.
Нагадаем, што ў мэтах прывядзення ў належны стан і добраўпарадкавання тэрыторыі вёскі Боркі рашэннем райвыканкама была аб’яўлена акцыя па навядзенні парадку ў населеным пункце з лютага па канец мая бягучага года і рэкамендавана арганізацыям раёна праводзіць “Дні добраахвотнай бязвыплатнай працы”, замацаваны арганізацыі і ўстановы за аб’ектамі, належачымі добраўпарадкаванню.
Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу праводзіцца ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваюцца работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”, а таксама па добраўпарадкаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика