У Гомелі на выхадзе з цягніка затрымалі дзяўчыну з наркотыкамі. 21.by

У Гомелі на выхадзе з цягніка затрымалі дзяўчыну з наркотыкамі

07.04.2020 19:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пакецік з наркотыкам / @pressmvd

У Гомелі на выхадзе з цягніка з Мінска міліцыянеры затрымалі 23-гадовую дзяўчыну з наркотыкамі. Яна працавала на інтэрнэт-краму, рабіла закладкі і прывезла 44 грамы альфа-PVP са сталіцы. Падчас затрымання ў яе, акрамя наркотыкаў, знайшлі электронныя вагі, пакеты для фасоўкі, ізастужку. Прэс-служба МУС апублікавала ў Telegram фота і відэа.

Высветлілася, што раней дзяўчына працавала на падобную віцебскую інтэрнэт-краму, якая арганізоўвала закладкі таксама ў Жлобіне і Гомелі. Але ў канцы сакавіка ў Віцебску затрымалі 27-гадовую аператара і адміністратара. Пасля гэтага аператыўнікі знайшлі больш за дзясятак схованак, у тым ліку і ў Гомелі. Гамяльчанка, страціўшы сувязь з Віцебскам, знайшла сабе "працу" ў родным горадзе. Як аказалася, ненадоўга.

Ужо на наступны дзень пасля затрымання на вакзале, гомельскія міліцыянеры схапілі яшчэ двух наркакур'ераў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакецік з наркотыкам / @pressmvd У Гомелі на выхадзе з цягніка з Мінска міліцыянеры затрымалі 23-гадовую дзяўчыну з наркотыкамі. Яна працавала на інтэрнэт-краму, рабіла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика