На набярэжнай Францыска Скарыны ў Брэсце ўсталёўваюць арт-аб’ект «МОВА». 21.by

На набярэжнай Францыска Скарыны ў Брэсце ўсталёўваюць арт-аб’ект «МОВА»

29.05.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

На набярэжнай Францыска Скарыны ў Брэсце завяршаецца ўсталёўка скульптур-літар, якія разам утвараюць слова «МОВА». Гэта другі з серыі такіх арт-аб'ектаў, што дзякуючы кампаніі А1 і праекту «Веліч роднай мовы» з’явяцца ў шасці найбуйнейшых гарадах Беларусі на працягу наступных двух месяцаў.

«МОВА» Брэста – зялёнага, сіняга, бэзавага, чырвонага і чорнага колераў. Такое спалучэнне апялюе да даследаванняў і рэканструкцый лакальных народных строяў, зробленых знаным беларускім этнографам Міхасём Раманюком. Блакіт палескіх балот і зеляніна рэліктавых дрэў Белавежскай пушчы, чырвань цагляных абарончых збудаванняў, чорнадымная кераміка – усё гэта не адно стагоддзе атачала жыхароў рэгіёна і паўплывала на іх колеравыя ўпадабанні ў вопратцы.



«Арт-аб'екты задумваліся як аб'ёмна-прасторавыя тэкставыя інсталяцыі, якія валодаюць магчымасцямі шчыльнага ўзаемадзеяння з месцам свайго бытавання і літаральна служаць месцам камунікацыі, дзе кожны можа ўтульна размясціцца на рознакаляровых літарах. Дарэчы, колеравая гама для арт-аб'ектаў у Брэсце, а таксама Гомелі, Магілёве, Віцебску, Гродне і Мінску падбіралася так, каб паказаць культурныя, гістарычныя і ландшафтныя адметнасці кожнага рэгіёна краіны», – кажа аўтар інсталяцый – вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі.

Гама для арт-аб’екта ў Брэсце падбіралася таксама ў адпаведнасці з яскравай палітрай твораў народнага майстра з вёскі Стойлы Пружанскага раёна Мікалая Тарасюка. Створаны ім унікальны дом-музей драўляных скульптур «Успаміны Бацькаўшчыны» ўжо больш за 25 гадоў прыцягвае ў беларускую глыбінку людзей з самых розных краін свету.

«Кампанія А1 працягвае падтрымліваць праекты, звязаныя з беларускай мовай і ўвогуле нацыянальнай ідэнтычнасцю беларусаў. Сёлета мы спалучаем тэхналогіі з сучасным мастацтвам, каб нагадаць жыхарам усёй краіны пра прыгажосць і зручнасць выкарыстання роднай мовы асобнай серыяй яскравых інсталяцый. У колерах кожнай з іх зашыфравана тое адметнае, што можна знайсці ў розных кропках Беларусі, але чым аднолькава моцна ўсе мы можам ганарыцца», – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Першая інсталяцыя «МОВА» з'явілася на вуліцы Кірава ў Гомелі напрыканцы мая. Пасля Брэста ўсталёўка арт-аб’ектаў працягнецца ў Магілёве, Віцебску, Гродне і Мінску. Каля кожнага з іх плануецца стварыць сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1. Ні ў адным з гарадоў адценні літар не паўтараюцца. Ідэя праекта грунтуецца на працах Міхася Раманюка, а таксама на канцэпцыі дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава, апісанай ім у кнізе «Колер Беларусі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На набярэжнай Францыска Скарыны ў Брэсце завяршаецца ўсталёўка скульптур-літар, якія разам утвараюць слова «МОВА». Гэта другі з серыі такіх арт-аб'ектаў, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика