Вада тоіць небяспеку. 21.by

Вада тоіць небяспеку

25.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Лета нарэшце пачалося, і аматары водных працэдур ужо адкрылі купальны сезон. Нічога дзіўнага, бо ў такую гарачую пару больш за ўсё хочацца хутчэй патрапіць на бераг возера ці рэчкі. Да таго ж, плаванне — гэта яшчэ і выдатная магчымасць сумясціць прыемнае з карысным! А для таго, каб адпачынак прыносіў толькі задавальненне, трэба памятаць аб асноўных пра-вілах бяспекі.

Безумоўна, надзвычайных сітуацый на вадзе варта пазбягаць, аднак, калі ўжо вы ці навакольныя апынуліся ў форс-мажорных абставінах, то неабходна дакладна ведаць, як дзейнічаць.

Менавіта таму, адпраўляючыся з дзецьмі на вадаём, растлумачце ім, як трэба сябе паводзіць, каб не патрапіць у бяду. Не выпускайце іх з-пад увагі, заўсёды будзьце напагатове, бо дапамога можа ім спатрэбіцца ў любы момант. Але памятайце, што рана ці позна ваша дзіця рушыць услед вашаму прыкладу, а не парадам, таму ў першую чаргу строга выконвайце правілы паводзін на вадзе самі!

Адна з праблем падчас плавання — гэта пачуццё меры, якое многія губляюць, забываючы, што доўгае знаходжанне ў вадзе прыводзіць да пераахаладжэння арганізма. Калі вы адчулі дрыжыкі, трэба неадкладна выйсці на бераг і зрабіць кароткую, але энергічную прабежку.

Не нырайце з разбегу, заходзьце ў ваду паступова, каб даць целу прывыкнуць да перападу тэмператур і пазбегнуць спазмаў крывяносных сасудаў. Калі вы шмат часу правялі на сонцы, не спяшайцеся: адыдзіце ў цень, астыньце і толькі потым ідзіце плаваць. Не варта купацца нашча або адразу пасля ежы. Рабіць гэта лепш праз паўтары гадзіны пасля прыёму ежы. Не адплывайце далёка ад берага на надзіманых матрацах і колах (кругах). Калі плаваеце дрэнна, трымайцеся бліжэй да берага, каб у любы момант закрануць дно нагамі.

Памятайце, што забараняецца заплываць за знакі агароджы і папераджальныя знакі; купацца і ныраць у забароненых і невядомых месцах; купацца ў стане алкагольнага ап’янення; скакаць у ваду з дамбаў, прыстаней, катараў, лодак, плытоў; дапускаць свавольствы, звязаныя з ныраннем і захопам канечнасцей таго, хто плавае, узбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні; падаваць ілжывыя сігналы бедства; перамяшчацца ў лодцы з месца на месца пры катанні; выкарыстоўваць для плавання дошкі, бярвёны, надзіманыя матрацы, камеры аўтамашын і іншыя дапаможныя сродкі; забруджваць і засмечваць вадаёмы.

Адпачынак ля вадаёма, на жаль, не заўсёды заканчваецца ўдала, таму да любых нечаканасцей трэба быць гатовым як фізічна, так і псіхалагічна. І тут важна навучыцца кантраляваць сябе ў непрадбачаных абставінах, не дазваляць страху авалодаць сабой. Памятайце: як толькі вы супакоіцеся і зберацеся, выхад з сітуацыі, нават надзвычайнай, знайсці будзе значна хутчэй і прасцей!

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета нарэшце пачалося, і аматары водных працэдур ужо адкрылі купальны сезон. Нічога дзіўнага, бо ў такую гарачую пару больш за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика