Кореличская районная библиотека организовала акцию «Вахта памяти». 21.by

Кореличская районная библиотека организовала акцию «Вахта памяти»

02.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі, арганізавалі акцыю “Вахта памяці”.


Маршрут бібліобуса выбралі такі: Горная Рута – Тударава. Ля помніка воінам і партызанам у Горнай Руце, вёсачкі, якая знаходзіцца між Карэлічамі і Навагрудкам, і якая неаднаразова ўслаўлялася ў творах Адама Міцкевіча, зладзілі тэматычную кніжную выставу “Войны священные страницы навечно в памяти…” з навінкамі ваеннай тэматыкі.

Дырэктар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Лілія Арцюх яшчэ раз адзначыла значнасць падзеі, а метадыст Наталля Казарэз прачытала верш Канстанціна Сіманава “Жди меня”.

Стараста вёскі Ніна Іванаўна Суран расказала, што для яе значыць 3 ліпеня, успомніла свайго бацьку-ветэрана, сваю радзіму — Магілёўшчыну і прачытала верш.

Жыхары, якія сабраліся ля помніка, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. Далей па маршруце ляжала вёска Тударава з помнікам, ускладаннем кветак і хвілінай маўчання.


Наталля Казарэз,
метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Карэліцкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика