Золатавалютны рэзерв расце. 21.by

Золатавалютны рэзерв расце

08.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8795,7 млн (у эквіваленце). За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $916,4 млн (на 11,6 працэнта) пасля зніжэння ў маі на $3,7 млн (на 0,05 працэнта). Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый. Таксама павелічэнню рэзерваў садзейнічаў рост кошту манетарнага золата. У чэрвені ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $287 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за $7,3 млрд.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8795,7 млн (у эквіваленце). За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика