Аляксандр Лукашэнка падвёў вынiкi сустрэчы з Дзмiтрыем Мядзведзевым у Сочы. 21.by

Аляксандр Лукашэнка падвёў вынiкi сустрэчы з Дзмiтрыем Мядзведзевым у Сочы

28.08.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля завяршэння ў Сочы сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Расii, якая прадаўжалася больш як тры гадзiны, Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытаннi журналiстаў.
 
"Наконт паўзы адносна нашай сустрэчы з Прэзiдэнтам Расii. Сапраўды мы не гутарылi так iнтэнсiўна, як у пачатку года. Але гэта не азначае, што мы не мелi стасункаў наогул. Было шмат i пазiтыўнага, i негатыўнага, але мы не перарывалi кантактаў з Дзмiтрыем Анатольевiчам. Напэўна, дапусцiлi памылку, што не iнфармавалi грамадскасць.

Мы падтрымлiвалi пастаянны кантакт з Прэзiдэнтам Расiйскай Федэрацыi, гэта было, але iнфармацыi аб гэтым было мала. Што датычыцца духу гэтай сустрэчы, то такой шчырай i адкрытай размовы, як сёння, у нас не было з iм нiколi. Вельмi шкада, што час i тыя праблемы, якiя ў нас сёння ёсць, — яны нас падштурхнулi да гэтага дыялога. Але сёння Прэзiдэнт Расii iнiцыяваў гэту адкрытую размову, скажу, вельмi шчырую, у маiм духу. Я вельмi люблю шчырасць i адкрытасць. Асаблiва калi сустракаюцца сябры, таварышы, калегi, а мы вельмi сябруем з Прэзiдэнтам Расii".

Дух — гэта галоўнае, што пранiзвае ўсе пытаннi: фiнансаў, эканомiкi, дыпламатыi, знешняй палiтыкi. Мы змаглi абмеркаваць усе праблемныя пытаннi, якiя перад намi былi.

Вынiк: магу сказаць, у мяне склалася ўражанне, што ў нас з Расiяй больш такiх перыядаў, як быў, не будзе. Мы як нiколi раней адчулi сваю вялiкую адказнасць, мы адчулi ўсё ж такi тое, што за намi расiяне i беларусы, практычна адзiн народ, што нам дзялiць няма чаго i гiсторыя даўно нас паставiла ў пэўныя рамкi. I мы вымушаны ў гэтым кантэксце дзейнiчаць. Яшчэ раз падкрэслiваю, што мне нават не здаецца, я амаль упэўнены, што ў нас не будзе вось такiх нiкому не выгадных, як было падкрэслена на некалькiх прыкладах, абвастрэнняў. Таму што нi расiяне, нi мы нiчога не выйгралi ад гэтых абвастрэнняў.

У блiжэйшы час i ў эканомiцы, i ў палiтыцы мы прымем такiя прынцыповыя рашэннi, якiя змогуць развязаць праблемы, якiя ў нас сёння iснуюць памiж дзвюма дзяржавамi. Мы прайшлiся па ўсiх пытаннях парадку дня з нашага боку, i ў прынцыпе нашы пытаннi, якiя я вёз на разгляд, на гэту сустрэчу, былi адэкватныя тым, з якiмi прыйшоў на сустрэчу Дзмiтрый Анатольевiч.

Перш чым падысцi да эканомiкi, я пералiчу ўсе пытаннi i асобна скажу, якiя мы прынялi.

Найперш мы абмеркавалi нашы беларуска-расiйскiя адносiны. Мы зыходзiлi з таго, што ў нас накапiлiся праблемы, якiя трэба вырашаць. Праблемы непрыемныя, непатрэбныя для нашых народаў i дзяржаў, праблемы, якiх можна было пазбегнуць, але мы, на жаль, iх не пазбеглi. Мы гэта канстатавалi, шчыра адзiн аднаму сказалi i прааналiзавалi ўвесь спектр нашых адносiнаў.

Мы дамовiлiся аб тым (i з гэтага вынiкае другая тэма), што Прэзiдэнт Расii прыедзе да нас у вераснi — на нашы сумесныя беларуска-расiйскiя вучэннi, самыя маштабныя, нягледзячы на крызiс. Гэта беларуска-расiйская групоўка на заходнiм напрамку, аснову якой складае беларуская армiя. Вучэннi будуць прысвечаны функцыянаванню гэтай групоўкi: наколькi яна эфектыўная, наколькi можа абараняць нашы заходнiя рубяжы.

Другi раз ён да нас прыедзе ў канцы лiстапада: у нас пройдзе пасяджэнне ЕўрАзЭС. I трэцi раз мы сустрэнемся ў гэтым годзе ў пачатку снежня на пасяджэннi Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Маскве.

Каб больш не пiсалi, што мы рэдка сустракаемся, мы вырашылi iнтэнсiфiкаваць сустрэчы. У нас няма непрыняцця адзiн аднаго, няма алергii ў адносiнах адзiн да аднаго. Гэта абсалютна шчыра.

Таму плаўна мы ад гэтага пытання, асаблiва ваеннага, перайшлi да дзейнасцi АДКБ. Я яшчэ раз падкрэслю: мы прыхiльнiкi iнтэграцыi на постсавецкай прасторы ва ўсiх сферах. Адна з тэмаў, якую мы актыўна развiвалi разам з Расiйскай Федэрацыяй, гэта АДКБ. Калi закранаць КСАР, пра якiя цяпер так многа гавораць, што быццам бы Беларусь з Узбекiстанам амаль што не супраць гэтых Калектыўных сiлаў, дык я нагадаў Прэзiдэнту Расii, што мы i расiяне з'явiлiся зачыншчыкамi гэтых праблем. I вельмi актыўна нашы эксперты прапрацоўвалi пытаннi па Калектыўных сiлах аператыўнага рэагавання. I таму не прыняць гэты дакумент у Беларусi проста не могуць. Яшчэ раз падкрэслiваю: мы шмат уклалi ў сам змест, у саму сутнасць гэтага дагавора. Па-другое, ён жа рамачны, нам баяцца тут абсалютна няма чаго.

Другая вострая тэма па АДКБ — гэта старшынства Беларусi. Чаго адмаўляцца, калi табе гэту ганаровую мiсiю прапануюць?

Паўгода мы не працавалi ў якасцi старшынi, таму вырашылi ўзяць на сябе абавязак старшынства i на наступны тэрмiн. Мы будзем старшынстваваць у АДКБ, i нам трэба фармалiзаваць гэты працэс юрыдычна. Напэўна, гэта будзе зроблена праз заяву беларускага боку, i мы возьмем на сябе старшынства. Тут няма праблем, гэта надуманая тэма.

I тым не менш па АДКБ мы вельмi сур'ёзна абмяркоўвалi ўвесь комплекс пытанняў, якiя звязаны з ваенна-палiтычным супрацоўнiцтвам на постсавецкай прасторы. Вы памятаеце, прадаўжаючы ваенную тэму, што мы ў свой час заключылi пагадненне з Расiйскай Федэрацыяй па стварэннi адзiнай сiстэмы ППА Беларусi i Расii. Мы вельмi дакладна дамовiлiся, што асноўная роля на заходнiм напрамку ў сумеснай ППА належыць беларускай ППА, яе трэба мадэрнiзаваць, трэба падтрымлiваць. Калi наша армiя на заходнiм напрамку Саюзнай дзяржавы з'яўляецца асноўнай адзiнкай, яе таксама трэба падтрымлiваць, найперш ва ўзбраеннях. I было прапанавана i вырашана на Вышэйшым Дзяржсавеце ў лютым гэтага года, што мы падпiшам пратакол да дагавора па адзiнай ППА. Шчыра кажучы, усё гэта "забуксавала". I я папрасiў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi паскорыць гэту работу. Я знайшоў поўнае разуменне i падтрымку з яго боку. Дзмiтрый Мядзведзеў паабяцаў даць даручэнне мiнiстру абароны Расii актывiзаваць гэты працэс.

Па дагаворы памiж Беларуссю i Расiяй аб будаўнiцтве АЭС. Першае, што неабходна зрабiць, — iнфраструктуру для гэтай атамнай электрастанцыi пад Астраўцом. Мы яе ўжо ствараем. I з 1 студзеня 2010 года пойдзе паўнацэннае будаўнiцтва. Была дасягнута прынцыповая дамоўленасць, што Расiйская Федэрацыя пракрэдытуе гэты праект. Цяпер узгадняецца канчатковая сума крэдыту, i мы дамовiлiся, што ўжо з 2010 года Расiя адкрые крэдытную лiнiю. Такiм чынам, будаўнiцтва АЭС пачалося са стварэння iнфраструктуры. У 2010 годзе мы пачнём сумесную работу па будаўнiцтве непасрэдна станцыi. Гэта пытанне таксама агаворана.

Далей мы абмеркавалi пытанне па мытнай пошлiне на нафту, па прадастаўленнi дзяржаўнага крэдыту, iншыя фiнансавыя пытаннi, а таксама рэалiзацыю сумесных мераў па пераадоленнi наступстваў фiнансава-эканамiчнага крызiсу, пра што мы дамовiлiся ў лютым на пасяджэннi Вышэйшага Дзяржсавета. Мы вызначылiся, што ў вераснi нашы ўрады сядуць за стол перагавораў i развяжуць гэтыя праблемныя вузлы. Мне паабяцаў гэта Прэзiдэнт Расii. Таму даручэннi прэм'ер-мiнiстрам будуць аддадзены сёння ж. Дзмiтрый Анатольевiч сказаў, што праблемы няпростыя i ў эканомiцы Расii iх нямала. Але, як ён адзначыў, "мы гатовы для сваёй брацкай саюзнай рэспублiкi зрабiць усё для таго, каб лягчэй было i людзям, i эканомiцы". Разам мы зможам крызiсныя з'явы пераадолець значна хутчэй.

Таксама мы абмеркавалi "малочныя" праблемы, якiя ў нас былi. Трэба складаць балансы паставак прадукцыi. Але зноў жа, каб не было такiх канфлiктаў, трэба адмаўляцца ад квот. Гэта дрэнна, што ў нашых адносiнах з'яўляюцца нейкiя квоты, пошлiны i iншае. Мы ж Мытны саюз фармiруем. Гэтых праблем быць не павiнна. Калi патрэбны будуць якiя-небудзь нашы рашэннi, урады даложаць нам аб гэтым у вераснi-кастрычнiку.

Таксама мы ўрэгулюем пытаннi па разлiку за прыродны газ. Тут у нас праблем не будзе. Гэта значыць блок эканамiчных пытанняў у нас прысутнiчаў, але не ў лiку першачарговых тэмаў.

Далей мы абмеркавалi нашы саюзныя справы. Мы дамовiлiся аб тым, што нам трэба актывiзаваць узаемаадносiны ў рамках Саюза Беларусi i Расii. Мы падышлi да абмеркавання эфектыўнасцi функцыянавання Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы. Дамовiлiся аб тым, што нам трэба па кадравых пытаннях разгледзець некаторыя праблемы, па змесце дзейнасцi Пастаяннага камiтэта пагаварыць, прыняць рашэнне па iм. Гэта штаб нашай сумеснай дзейнасцi ў Саюзнай дзяржаве. Думаю, што да снежня мы выйдзем на нейкiя вынiкi па гэтым пытаннi.

Мы таксама абмеркавалi шэраг праблем, звязаных з прысутнасцю Беларусi тут, у Сочы, у тым лiку нашага ўдзелу ў будаўнiцтве аб'ектаў да Алiмпiяды. Вы ведаеце, што ў Краснай Паляне мы вядзём маштабнае будаўнiцтва, гэта вельмi выгадныя праекты. Нямала пабудавалi. Беларусi прадастаўляюцца зямельныя ўчасткi на ўмовах узаемнасцi. Адпаведнае даручэнне даў Дзмiтрый Мядзведзеў.

Шмат было i асабiстага. Мне вельмi прыемна, што гэта шчырая размова завяршылася тым, што мы знайшлi поўнае ўзаемаразуменне па асноўных пытаннях нашай сумеснай дзейнасцi. Мне спадабаўся падыход Прэзiдэнта Расii не толькi да абмеркавання праблем, але i да iмкнення развязаць iснуючыя праблемы.

Мы закраналi, абмяркоўваючы тыя цi iншыя праблемы, заходнi вектар, тое, як у нас складваецца дыялог з Захадам. Але мы не абмяркоўвалi нiякай канкрэтнай тэмы нашай знешняй палiтыкi, якая накiравана на Захад. Мы развiвалi i будзем развiваць наша супрацоўнiцтва з Еўропай, Амерыкай, таму што ў цэлым гэта той жа тавараабарот, што i з Расiяй. Дзмiтрый Анатольевiч з вялiкiм разуменнем адрэагаваў, сказаў, што на тое i дзяржава, i кiраўнiцтва гэтай дзяржавы, каб цiкавасць падтрымлiваць у той частцы планеты, перш за ўсё ў Еўропе, таму што Беларусь — цэнтр Еўропы. Так было сказана Прэзiдэнтам Расii".

Паводле паведамленняў прэс-службы
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля завяршэння ў Сочы сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Расii, якая прадаўжалася больш як тры гадзiны, Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытаннi журналiстаў. "Наконт паўзы адносна нашай сустрэчы з Прэзiдэнтам Расii. Сапраўды мы не гутарылi так iнтэнсiўна, як у пачатку года. Але гэта не азначае, што мы не мелi стасункаў наогул. Было шмат i пазiтыўнага, i негатыўнага, але мы не перарывалi кантактаў з Дзмiтрыем Анатольевiчам. Напэўна, дапусцiлi памылку, што не iнфармавалi грамадскасць. Мы падтрымлiвалi пастаянны кантакт з Прэзiдэнтам Расiйскай Федэрацыi, гэта было, але iнфармацыi аб гэтым было мала. Што датычыцца духу гэтай сустрэчы, то такой шчырай i адкрытай размовы, як сёння, у нас не было з iм нiколi. Вельмi шкада, што час i тыя праблемы, якiя ў нас сёння ёсць, — яны нас падштурхнулi да гэтага дыялога. Але сёння Прэзiдэнт Расii iнiцыяваў гэту адкрытую размову, скажу, вельмi шчырую, у маiм духу. Я вельмi люблю шчырасць i адкрытасць. Асаблiва калi сустракаюцца сябры, таварышы, калегi, а мы вельмi сябруем з Прэзiдэнтам Расii".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика