Беларусь i ў далейшым будзе самастойна вызначаць сваю ўнутраную i знешнюю палiтыку. 21.by

Беларусь i ў далейшым будзе самастойна вызначаць сваю ўнутраную i знешнюю палiтыку

02.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў журналiстам у Тураве Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь да гэтага часу прытрымлiвалася шматвектарнай палiтыкi i будзе яе прытрымлiвацца ў далейшым. Ён чарговы раз нагадаў, што Беларусь не выбiрае памiж Расiяй i Захадам, а гатова выбудоўваць канструктыўныя адносiны з усiмi. "У нас шматвектарная палiтыка, мы аб'явiлi яе з першых дзён майго прэзiдэнцтва i прытрымлiваемся да гэтага часу, падабаецца гэта камусьцi цi не. Усё астатняе — гэта пустыя выдумкi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы i ў далейшым прыкладзём максiмум намаганняў, каб забяспечыць шматвектарнасць".

"Калi з Расiяй у нас няма практычна нiякiх глабальных праблем, то з Захадам вы ведаеце нашы адносiны. Калi Захад хоча з намi супрацоўнiчаць на прынцыпах, на якiх супрацоўнiчае з iншымi дзяржавамi, мы з задавальненнем будзем гэта рабiць, — сказаў Прэзiдэнт. — Што недапушчальна, я ўжо гаварыў: калi тут тым або iншым чынам хочуць разбурыць краiну i зламаць курс, якi ў Беларусi праводзiцца, тады нам не па дарозе нi з адной палiтычнай сiлай, нi з адной дзяржавай".

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь — суверэнная i незалежная дзяржава, якая i ў далейшым будзе вызначаць сваю знешнюю i ўнутраную палiтыку самастойна: "Мы будзем слухаць усiх — i на Захадзе, i на Усходзе, але жыць мы будзем сваiм розумам". "Нiякiх тут разваротаў, паваротаў няма i быць не можа. Расiя заўсёды была, ёсць i будзе нашай брацкай, роднай дзяржавай. Можа, камусьцi гэта рэжа слых, але гэта так", — дадаў беларускi лiдар. Што ж датычыцца Захада, то "гэта тэхналагiчна развiты рэгiён, гэта суседзi, там палавiна тавараабароту". "І гэтым усё сказана", — адзначыў Прэзiдэнт.

Прэзiдэнт мяркуе, што Сусветная гандлёвая арганiзацыя (СГА) зацiкаўлена ва ўступленнi ў свае рады ўсiх дзяржаў — удзельнiц Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii. "Пажывём — убачым, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Пакуль, на дэкларатыўным узроўнi, у Мытным саюзе ўсё iдзе добра. Калi з гэтага атрымаецца тое, што мы запланавалi, — будзе выдатна, нават калi пакуль мы не ўступiм у СГА". "Але мне здаецца, СГА будзе вельмi зацiкаўлена ў тым, каб мы былi ў гэтай арганiзацыi. Таму што гэта вялiкiя тэрыторыi, вялiкая колькасць людзей i вялiкiя рэсурсы", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь зацiкаўлена ў праектах альтэрнатыўных шляхоў паставак энерганосьбiтаў, у тым лiку беларускi бок з цiкавасцю вывучае прапановы Украiны па ўдзеле ў праекце будаўнiцтва нафтаправода "Адэса — Броды". "Адразу адзначу: "Адэса — Броды" — гэта не новы для нас праект", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Дыверсiфiкацыя паставак энерганосьбiтаў — гэта нармальная, класiчная практыка для любой краiны", — дадаў ён.

"Мы не можам залежаць толькi ад аднаго месца (напрыклад, ад Расii) у спажываннi энергарэсурсаў, — падкрэслiў беларускi лiдар. — Тым больш, што былi праблемы ў сувязi з гэтым". "Таму мы пачалi альтэрнатыўныя пошукi. Цi ўвянчаецца гэта поспехам, не ведаю. Будзе вынiк, будзе эканамiчная эфектыўнасць — тады будзем дзейнiчаць у гэтым напрамку. Усё будзем рабiць разумна", — растлумачыў Прэзiдэнт. "Адэса — Броды", пастаўкi з Венесуэлы, пастаўкi ў Прыбалтыку, пастаўкi з Каспiя да Чорнага мора i прапампоўка сюды — мы розныя шляхi пралiчваем", — сказаў ён.

"Пакуль нам выгадна атрымлiваць вуглевадароды з Расiйскай Федэрацыi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Стане нявыгадна — мы ўжо сёння павiнны бачыць iншыя шляхi". Ён падкрэслiў, што няма нiякай надзвычайшчыны, i гэтыя праекты не новыя.

Адносна прапановы Лiтвы аб развiццi сумесных з Беларуссю праектаў па транзiце тавараў, у тым лiку энерганосьбiтаў, праз тэрыторыю нашай краiны Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Мы таму i ўвайшлi ва "Усходняе партнёрства", што там, акрамя зоны свабоднага гандлю, нам прапанавалi выгадныя транзiтныя праекты, аднаўленне гэтых шляхоў. Мы над гэтым таксама даўно працуем". "Калi Прыбалтыка адносна гэтага будзе зацiкаўлена (а яны зацiкаўлены, зразумела, таму што гэта вялiкi грузапаток, загрузка партоў i г.д.), мы таксама ў такiм напрамку будзем дзейнiчаць, таму што гэта ў нашых iнтарэсах", — дадаў беларускi лiдар.

Прэзiдэнт таксама падкрэслiў, што названыя праекты не супярэчаць нiчыiм геапалiтычным iнтарэсам: нi Расii, нi Захаду.

Беларусь не будзе браць на сябе крэдытныя абавязацельствы, якiя не зможа выканаць. "Усё, што звязана з тым, што не вытрымае наша эканомiка, мы на сябе браць не будзем, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Нам трэба вырашыць галоўнае пытанне — захаванне стабiльнасцi беларускага рубля".

Што ж датычыцца росту цэнаў, то, як лiчыць Прэзiдэнт, праблем тут быць не павiнна. "Наадварот, у гэтай сiтуацыi мы апасаемся падзення цэнаў, таму што гэта ўдар па вытворцах. Мы ўжо знiжаем цэны, каб прадаць сваю прадукцыю", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што па абавязацельствах перад Мiжнародным валютным фондам урад i Нацбанк даложаць яму ў найблiжэйшы час. "Тады i вызначымся, якiя абавязацельствы мы на сябе бяром, а якiя не", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Мелiярацыя Беларускага Палесся будзе на 50 працэнтаў субсiдзiравана з рэспублiканскага бюджэту. Як чакаецца, для мелiярацыi сельгасугоддзяў Гомельскай вобласцi будзе выдзелена Br100 млрд, з iх Br50 млрд — з рэспублiканскага бюджэту. "Вы адказваеце галавой за цану кожнага мелiяраванага гектара, — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да губернатара Гомельскай вобласцi Аляксандра Якабсона. — А то ж у мяне ёсць горкi вопыт работы з будаўнiкамi. Помнiце, калi яны нiчога не рабiлi i стаялi на каленях: маўляў, дайце работу. Мы iх поўнасцю забяспечылi работай — i што мы атрымалi? Тры—пяць гадзiн у дзень працуюць, а потым жывот грэюць. I гэта ва ўмовах рыначнай эканомiкi!" Кiраўнiк дзяржавы параiў мелiяратарам не браць з iх прыклад.
 
"Кантроль будзе строгi, — папярэдзiў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба вызначыць дакладна: вось гэты ўчастак мелiяраваць варта столькi, i больш, чым гэта сума, ты не атрымаеш". Трэба дакладна ведаць цану кожнага канала, кожнай дрэнажнай трубкi i гэтак далей, дадаў кiраўнiк дзяржавы.

З мелiярацыяй недапушчальна зацягваць, паколькi "з кожным годам цана падвойваецца", падкрэслiў Прэзiдэнт. "Будучы год — гэта год разбегу, уцягванне ў праграму па мелiярацыi. Да першага года будучай пяцiгодкi мы павiнны выйсцi на штогадовыя максiмальныя аб'ёмы мелiяравання — дапусцiм, 25 тыс. га. І за будучую пяцiгодку мы павiнны поўнасцю аднавiць мелiяраваныя землi, не забываючы пра падтрымку тых зямель, якiя прыдатныя сёння", — сказаў беларускi лiдар.

Мелiярацыя набывае асаблiвую актуальнасць на фоне росту попыту на сусветных рынках на прадукцыю сельскай гаспадаркi. "Попыт i далей будзе расцi неймаверна. I мы павiнны быць у гэтай рыначнай нiшы, каб выгадна прадаць сваю прадукцыю i атрымаць добрыя грошы. Такiм чынам, мы зможам вярнуць тыя сродкi, якiя ўклалi ў праграму адраджэння вёскi", — адзначыў Прэзiдэнт.

Праграма развiцця малых i сярэднiх гарадоў Беларусi не падлягае нiякай карэкцiроўцы, а тым больш скарачэнню. "Абсалютна не iдзе размова аб скарачэннi i карэкцiроўцы гэтай праграмы", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама адзначыў, што калi "мы вырашылi стварыць квiтнеючую дзяржаву, то без развiцця вёскi гэта зрабiць немагчыма". На думку Прэзiдэнта, праграма развiцця малых i сярэднiх гарадоў — гэта прадаўжэнне праграмы адраджэння беларускай вёскi, паколькi ў такiх гарадах у большай ступенi сканцэнтравана перапрацоўка прадукцыi, якая вырошчваецца вёскай.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адной з галоўных задач з'яўляецца занятасць мясцовага насельнiцтва. Дзяржава i раней, да прыняцця гэтай праграмы, спрабавала вырашыць названую праблему, але гэта рабiлася хаатычна. На думку кiраўнiка дзяржавы, стварэнне ў малых гарадах прадпрыемстваў, падобных да кансервавага завода ў Тураве, — гэта вырашэнне праблемы занятасцi мясцовага насельнiцтва. Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што ў гэтым напрамку ў краiне зроблена ўжо нямала.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў журналiстам у Тураве Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь да гэтага часу прытрымлiвалася шматвектарнай палiтыкi i будзе яе прытрымлiвацца ў далейшым. Ён чарговы раз нагадаў, што Беларусь не выбiрае памiж Расiяй i Захадам, а гатова выбудоўваць канструктыўныя адносiны з усiмi. "У нас шматвектарная палiтыка, мы аб'явiлi яе з першых дзён майго прэзiдэнцтва i прытрымлiваемся да гэтага часу, падабаецца гэта камусьцi цi не. Усё астатняе — гэта пустыя выдумкi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы i ў далейшым прыкладзём максiмум намаганняў, каб забяспечыць шматвектарнасць".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика