Прэзідэнт запрашае шведскiх бiзнэсменаў да актыўнага супрацоўнiцтва. 21.by

Прэзідэнт запрашае шведскiх бiзнэсменаў да актыўнага супрацоўнiцтва

21.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы сказаў на сустрэчы са старшынёй Мiжнароднага савета шведскай прамысловасцi Эрыкам Белфраге.

"Нам патрэбны пэўныя праекты, дзелавыя кантакты памiж кампанiямi, асобнымi бiзнэсменамi, а калi будзе жаданне, то i на ўзроўнi дзяржаў па любых тэмах", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да шведскага боку з прапановай рэкамендаваць дзесятак цi паўтара бiзнэсменаў, якiя былi б зацiкаўлены ў рабоце ў Беларусi. "Мы маглi б арганiзаваць дзелавы савет i пачаць працаваць", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён адзначыў, што ў Беларусi ёсць такiя формы супрацоўнiцтва з бiзнэсменамi iншых краiн. Да таго ж шведскаму бiзнэсу даўно вядома наша краiна.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў Беларусi ёсць вялiкi iнтарэс да Швецыi, i не толькi ў сацыяльнай сферы. "Мы шмат чаму вучылiся ў вас i многае перанялi. Хоць вы нас i крытыкуеце за асобныя пытаннi, але вучылiся мы ў вас", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на падабенства эканомiк дзвюх краiн i каласальны вопыт шведаў, асаблiва ў iнвестыцыйнай сферы.

"У нас ёсць перспектывы супрацоўнiцтва са Швецыяй. Мы гатовы да абмеркавання любых пытанняў з вашай краiнай, — сказаў Прэзiдэнт. — Швецыя не прад'яўляе дадатковых патрабаванняў, гэта вельмi важна для нас".

У сваю чаргу Эрык Белфраге адзначыў добрыя традыцыi Беларусi ў галiне арганiзацыi прамысловай вытворчасцi. На яго думку, у Беларусi i Швецыi ёсць шэраг магчымасцяў, якiя варта выкарыстоўваць i развiваць у адносiнах памiж краiнамi i бiзнэсменамi. "Лiчу, што бiзнэс з'яўляецца тым аспектам супрацоўнiцтва, якi выгадны абодвум бакам. Гэта той шлях, якi дае магчымасць асвойваць новыя рынкi, арганiзоўваць доўгатэрмiновае супрацоўнiцтва памiж бiзнэсменамi", — сказаў Эрык Белфраге.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы сказаў на сустрэчы са старшынёй Мiжнароднага савета шведскай прамысловасцi Эрыкам Белфраге. "Нам патрэбны пэўныя праекты, дзелавыя кантакты памiж кампанiямi, асобнымi бiзнэсменамi, а калi будзе жаданне, то i на ўзроўнi дзяржаў па любых тэмах", — падкрэслiў Прэзiдэнт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика