Ветэранаў Беларусi ўзнагародзяць юбiлейным медалём да 65-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. 21.by

Ветэранаў Беларусi ўзнагародзяць юбiлейным медалём да 65-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне

12.01.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сваiм указам зацвердзiў Палажэнне аб парадку ўзнагароджання юбiлейным медалём "65 гадоў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг." i ўзор пасведчання да яго.

Медаль заснаваны ў мэтах рэалiзацыi рашэння Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД аб адзiным юбiлейным медалi "65 гадоў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг." ад 10 кастрычнiка 2008 года.

Юбiлейным медалём будуць узнагароджвацца ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, былыя вязнi канцлагераў, турмаў, гета i iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў перыяд Другой сусветнай вайны, члены грамадскiх аб'яднанняў ветэранаў. Юбiлейны медаль таксама будзе ўручаны ваеннаслужачым Узброеных Сiлаў Беларусi, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, дзяржслужачым i iншым асобам, якiя ўнеслi значны ўклад у героiка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусi, увекавечанне памяцi загiнулых, арганiзацыю юбiлейных мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Перамогi ў ВАВ.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сваiм указам зацвердзiў Палажэнне аб парадку ўзнагароджання юбiлейным медалём "65 гадоў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг." i ўзор пасведчання да яго.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика