Сікорскі: Калі Беларусь не згодная, то мы не можам кагосьці прымусіць. 21.by

Сікорскі: Калі Беларусь не згодная, то мы не можам кагосьці прымусіць

25.05.2010 11:58 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нефармальны саміт міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і міністраў з краін — членаў «Усходняга партнёрства» прайшоў у польскім Сопаце.

Асноўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні рэалізацыі праграм «Усходняга партнёрства», і збліжэнне Еўрасаюза з шасцю дзяржавамі постсавецкай прасторы — Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй і Беларуссю.

Для ўдзелу ў нарадзе ў Польшчу прыбыла сакратар Еўрапейскага Савета па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан. Таксама на пасяджэнне прыбыў еўрапейскі камісар па фінансах Оллі Рэн і кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства Радаслаў Сікорскі, які пазначыў, што ў Еўрапейскага саюза ёсць свой асабісты погляд на адказ Беларусі ад прапанавага ёй фармату ўдзелу ў Еўранэсце.

Парламенты ёсць нашай вярхоўнай ўладай, таму мы нават не будзем навязваць ім сваю волю. Мы нават бы цешыліся з таго, каб была парламенцкая супраца. Еўрапарламент пастанавіў, на якіх ўмовах хоча супрацоўнічаць з Беларуссю на гэтым этапе. Калі Беларусь не згодная, то мы не можам кагосьці прымусіць.

Па словах кіраўніка польскага МЗС, адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю праходзілі розныя стадыі і формы. «Палітыка ізаляцыі, якая мела месца апошнія 15 гадоў не прынесла ніякіх вынікаў. Кожнаму партнёру неабходна даць магчымасць выбару. Гэта выбар паміж самаізаляцый і супрацоўніцтвам з Эўразвязам. Калі ўлады Беларусі пойдуць па шляху рэпрэсіяў, тады гэта прывядзе да самаізаляцыі. Нам хацелася б бачыць беларускую палітыку іншай», — адзначыў міністр замежных спраў Польшчы.


Радыё Рацыя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нефармальны саміт міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і міністраў з краін — членаў «Усходняга партнёрства» прайшоў у польскім Сопаце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика