Лукашэнка ператасаваў сілавікоў. 21.by

Лукашэнка ператасаваў сілавікоў

17.08.2010 10:48 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 жніўня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў ва Узброеных сілах.

Як паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы, камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны Сяргей Патапенка. Раней гэтую пасаду займаў Аляксандр Мяжуеў.

Намеснікам камандуючага ЗАК стаў Аляксандр Вальфовіч.

Начальнікам галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных сіл прызначаны Аляксандр Мяжуеў. На гэтай пасадзе ён змяніў Генадзя Шаўрова, які выйшаў у адстаўку па хваробе ў красавіку гэтага года.

Камандуючым сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл стаў Алег Белаконеў. Яго папярэднікам быў Люцыян Сурынт.

Андрэй Некрашэвіч прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны — начальнікам авіяцыі прызначаны Ігар Голуб. На гэтай пасадзе ён змяніў Міхаіла Лявіцкага, які камандаваў ваеннай авіяцыяй краіны на працягу сямі гадоў.

Ігар Голуб закончыў факультэт Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Дагэтуль камандаваў 206-й штурмавой авіяцыйнай базай у Лідзе.

Звяртаючыся да афіцэраў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, у першую чаргу, важна не пакрыўдзіць тых, каму на змену прыходзяць новыя кадры. «У сапраўднага афіцэра ўсё жыццё сканцэнтраванае ў арміі і звязанае з арміяй. Таму я яшчэ раз папярэдзіў і дзяржсакратара Савета бяспекІ і міністра абароны пра тое, што ўсё павінна быць па-чалавечы і сумленна», — сказаў прэзідэнт.

Ён нагадаў пра неабходнасць амалоджваць кадры і звярнуў увагу на тое, што ваенныя спецыялісты павінны ў асноўным рыхтавацца ў Беларусі на базе Ваеннай акадэміі, і толькі па некаторых дэфіцытных спецыяльнасцях — у Расіі. Пры гэтым якасць айчыннай сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў, як зазначыў прэзідэнт, пацвярджаецца тым, што многія краіны накіроўваюць сваіх ваеннаслужачых для падрыхтоўкі ў Беларусь.

Дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў і міністр абароны Юрый Жадобін паведамілі прэзідэнту пра стан і перспектывы нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў, рэалізацыю планаў па ўкамплектаванні Узброеных сіл. Таксама былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з падтрыманнем належнага ўзроўню боегатоўнасці, арганізацыяй баявой падрыхтоўкі, утрыманнем тэхнікі і ўзбраенняў, умовамі жыцця і быту ваеннаслужачых.

Аляксандр Лукашэнка даручыў у хуткім часе падрыхтаваць яго наведванні шэрагу злучэнняў і часцей Узброеных сіл, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 жніўня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў ва Узброеных сілах. Як паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика