Міхасю Башуру выставілі абвінавачванне
17.08.2010 12:06
—
Новости Политики
|
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» падазраецца ў падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту. 16 жніўня Башуру прад’яўлена абвінавачаньне па частцы 1 і 2 артыкулу 380 Крымінальнага кодэксу «Падробка, выраб, выкарыстаньне альбо збыт падробных дакумэнтаў, штампаў, пячаткаў, блянкаў». Два гады таму, выступаючы даручнікам жонкі, якая брала крэдыт, Башура нібыта прадставіў даведку аб заробку, у якой былі завышаныя даходы. Башура быў затрыманы 7 жніўня на сваёй кватэры і цяпер знаходзіцца ў турме на Акрэсьціне. Справу вядзе міліцыя Савецкага раёна Менску. Як паведаміла адвакат Башуры Тамара Сідарэнка, цяпер штодня вядуцца актыўна сьледчыя дзеяньні. У кампаніі «Гавары праўду» зьвязваюць перасьлед Міхася Башуры з ягонай актыўнасьцю ў гэтай кампаніі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» падазраецца ў падробцы дакументаў для атрымання крэдыту.
|
|