Дзяржаўных узнагарод Беларусi ўдастоены 87 чалавек. 21.by

Дзяржаўных узнагарод Беларусi ўдастоены 87 чалавек

10.09.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi 87 чалавек за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, узорнае выкананне воiнскага абавязку, асабiстую мужнасць i адвагу, значны асабiсты ўклад у газiфiкацыю рэспублiкi, развiццё спорту, прамысловасцi, адукацыi, культуры, дзяржаўнай статыстыкi, фармацэўтычнай галiны. Адпаведны ўказ № 474 кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 8 верасня.

Ордэнам Айчыны ІII ступенi ўзнагароджаны спартсмен-iнструктар нацыянальнай каманды Беларусi па фрыстайлу Аляксей Грышын.

Ордэна "За службу Радзiме" II ступенi ўдастоены ваенны камендант Ваеннай камендатуры УС палкоўнiк Анатоль Грыцаў, намеснiк камандзiра 181-й баявой верталётнай базы ВПС i войскаў ППА УС палкоўнiк Юрый Пацеюк, намеснiк мiнiстра абароны па кадрах i падрыхтоўцы войскаў — начальнiк галоўнага ўпраўлення кадраў Мiнiстэрства абароны генерал-маёр Мiхаiл Пузiкаў.

Кiраўнiк дзяржавы ўзнагародзiў ордэнам "За службу Радзiме" III ступенi камандзiра 120-й асобнай гвардзейскай механiзаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Сухапутных войскаў УС палкоўнiка Аляксандра Вальфовiча i намеснiка начальнiка ўзбраення УС палкоўнiка Iгара Лацянкова.

Ордэна Пашаны ўдастоены супрацоўнiкi РУП "НДI сродкаў аўтаматызацыi" Вячаслаў Банько i Барыс Макарчанка, загадчык кафедры жывапiсу Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў Май Данцыг, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусi па фрыстайлу Мiкалай Казека i прафесар кафедры лесаводства Беларускага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта Леанiд Ражкоў. Прафесара кафедры дызайну, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i тэхнiчнай графiкi Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя П.М.  Машэрава Вiктара Вiнаградава, мастака-скульптара, члена ГА "Беларускi саюз мастакоў" Андрэя Заспiцкага i галоўнага дырыжора Дзяржаўнай акадэмiчнай харавой капэлы iмя Р.  Шырмы Людмiлу Яфiмаву кiраўнiк дзяржавы ўзнагародзiў ордэнам Францыска Скарыны.

Ганаровае званне народнага артыста Беларусi прысвоена артысту балета, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь Iгару Артамонаву. Галоўныя трэнеры нацыянальнай каманды Беларусi па бiятлоне Аляксандр Папоў i Андрыян Цыбульскi ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь". Званне заслужанага майстра спорту Рэспублiкi Беларусь прысвоена спартсменам-iнструктарам нацыянальнай каманды Беларусi па бiятлоне Дар'i Домрачавай, Сяргею Новiкаву i Сяргею Шундзiкаву.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi 87 чалавек за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, узорнае выкананне воiнскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика