Дарадца: Візіт Грыбаўскайце ў Беларусь не з'яўляецца падтрымкай Лукашэнкі перад выбарамі. 21.by

Дарадца: Візіт Грыбаўскайце ў Беларусь не з'яўляецца падтрымкай Лукашэнкі перад выбарамі

26.10.2010 15:58 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Візіт прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў Беларусь не з’яўляецца падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі перад выбарамі. Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта Лаўрынас Ёнавічус у інтэрв’ю літоўскай радыёстанцыі Ziniu radijas.

«Прэзідэнту Беларусі падтрымка на выбарах не патрэбна — ён адчувае сябе вельмі ўпэўнена. Акрамя таго, заклік правесці празрыстыя, дэмакратычныя, адкрытыя выбары можа быць выказаны толькі перад выбарамі. Як гаворыцца, пасля бойкі кулакамі не махаюць, таму было б нелагічна ехаць пасля выбараў і перадаваць гэтую вестку постфактум», — сказаў дарадца.

Паводле слоў Ёнавічуса,

Грыбаўскайце наведала Беларусь у сувязі з маючым адбыцца ў 2011 годзе старшынствам Літвы ў АБСЕ.

«Мы прымаем старшынства ў АБСЕ у наступным годзе. Візіт, па сутнасці, пераследаваў гэтую асноўную мэту — перадаць Беларусі, яе кіраўніку, вестку аб нашых чаканнях, чаканнях АБСЕ, еўрапейскіх краін у сувязі са свабоднымі, дэмакратычнымі і адкрытымі выбарамі. Выбары — гэта важны крытэрый у ацэнцы будучых адносін ЕС і ўсіх краін Еўропы з Беларуссю. Гэта агульная пазіцыя еўрапейскіх краін. Літва проста выканала тое, што павінна была», — сказаў саветнік прэзідэнта.

Паводле яго меркавання, добрыя адносіны паміж Літвой і Беларуссю павінны прынесці карысць не толькі Еўропе, але і Расіі. «Як я мяркую, добрыя адносіны паміж Літвой і Беларуссю — гэта асноўная мэта, агульны інтарэс і, калі яны будуць добрымі, гэта будзе на карысць як Еўропе, так і Расіі. Вельмі такая простая ацэнка. Наша мэта — мець добрыя двухбаковыя адносіны, найперш з Беларуссю ў дадзеным выпадку», — падкрэсліў Ёнавічус.

Нагадаем, Даля Грыбаўскайце наведала Беларусь 20 кастрычніка. Шэраг беларускіх і літоўскіх палітолагаў расцанілі яе рабочы візіт у Мінск як падтрымку Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні выбараў прэзідэнта Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Візіт прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў Беларусь не з’яўляецца падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі перад выбарамі. Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика