Беларусь гатовая быць самым актыўным удзельнікам "Усходняга партнёрства". 21.by

Беларусь гатовая быць самым актыўным удзельнікам "Усходняга партнёрства"

09.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю буйнейшым СМІ Германіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовыя быць самай актыўнай дзеючай асобай ва "Усходнім партнёрстве", калі гэтага хоча Еўрапейскі саюз", — сказаў кіраўнік дзяржавы, канстатаваўшы, што пакуль рух у гэтай ініцыятыве вельмі слабы.

"Мы чакаем. Мы прапанавалі канкрэтныя праекты, вельмі выгадныя, у тым ліку і для Германіі, для поўначы і поўдня Еўропы. Мы гатовыя да таго, каб уся Еўропа скарысталася нашымі магчымасцямі ў сваіх інтарэсах", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Гаворачы ў цэлым аб супрацоўніцтве Беларусі і Еўрапейскага саюза, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што яно павінна развівацца. "Тое, што мы павінны рухацца ў напрамку супрацоўніцтва, няма ніякіх сумненняў", — сказаў ён. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, папярэднія 15 гадоў "былі контрпрадукцыйнымі з пункту гледжання спроб ізаляваць Беларусь і неяк аслабіць нашу дзяржаву і грамадства".

"Гэты прыклад красамоўны і сведчыць, што мы павінны супрацоўнічаць. Мы жывём у гэтым цесным узаемазалежным свеце, тым больш месца нашага пражывання — гэта адна і тая ж кватэра, адзін і той жа квартал, імя якому Еўропа", — адзначыў Прэзідэнт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю буйнейшым СМІ Германіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы гатовыя быць самай актыўнай дзеючай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика