Беларусь разлічвае на паспяховую рэалізацыю праектаў з Венесуэлай. 21.by

Беларусь разлічвае на паспяховую рэалізацыю праектаў з Венесуэлай

09.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з міністрам замежных спраў Венесуэлы Нікаласам Мадура Морасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я прашу перадаць самыя добрыя словы сябру Уга Чавесу. Скажыце яму, што мы маем намер рэалізаваць усе дамоўленасці, дасягнутыя ў ходзе нашай апошняй сустрэчы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ён гатовы абмеркаваць усе пытанні па выпрацоўцы новых прапаноў для двухбаковага супрацоўніцтва, гатовы выслухаць прапановы венесуэльскага боку. "Гэта добры візіт пасля такой буйнамаштабнай сустрэчы. Я думаю, ён дасць свае станоўчыя вынікі", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Я ведаю, мы атрымалі даручэнні ад Прэзідэнта Венесуэлы на абмеркаванне шэрагу пытанняў у Беларусі. Я гатовы таксама абмеркаваць пажаданні, прапановы Прэзідэнта Венесуэлы, абмеркаваць праблемы", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Нікалас Мадура Морас адзначыў, што галоўная задача яго візіту ў Беларусь — умацаванне тых пазіцый, пытанняў, якія абмяркоўваліся на вышэйшым узроўні ў час нядаўняга візіту ў краіну Уга Чавеса. "Я прывёз найлепшыя пажаданні ад Уга Чавеса і шэраг важных тэм у мэтах развіцця перагавораў, якія адбыліся тут у час візіту Прэзідэнта", — падкрэсліў ён.

Міністр замежных спраў Венесуэлы таксама адзначыў, што ўжо адбылася яго сустрэча з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам, на якой былі абмеркаваны гэтыя тэмы. "Тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў галіне энергетыкі, ужо атрымалі развіццё, — дадаў Нікалас Мадура Морас. — Я ўпэўнены, што мы ідзём вельмі добрым тэмпам".

Нагадаем, 15—18 кастрычніка 2010 года адбыўся візіт Прэзідэнта Венесуэлы ў Мінск, у ходзе якога было падпісана некалькі двухбаковых дакументаў. Да ліку важнейшых з іх можна аднесці кантракт паміж ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" і кампаніяй "ПДВСА" на пастаўку нафты ў 2011—2013 гадах, мемарандум аб узаемаразуменні па далучэнні плошчаў да СП "Петралера БелаВенесалана", а таксама статут сумеснага прадпрыемства па бурэнні і рамонце свідравін "Сэрвісіа БелаВенесалана". Таксама падпісаны дакументы аб будаўніцтве ў Венесуэле беларускімі спецыялістамі сацыяльнага шматкватэрнага жылля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з міністрам замежных спраў Венесуэлы Нікаласам Мадура Морасам, перадае карэспандэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика