Мытны саюз будзе садзейнічаць прасоўванню беларускай друкаванай прадукцыі на замежныя рынкі
13.11.2010
—
Новости Политики
|
Такі пункт гледжання выказаў учора журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. Ён прымае ўдзел у ІV міжнароднай канферэнцыі выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі "Рынак друкаванай прадукцыі ва ўмовах фарміравання Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Штогод у Беларусі выдаецца амаль 13 тыс. назваў кніг агульным тыражом больш за 50 млн экзэмпляраў, або амаль шэсць кніг на аднаго жыхара краіны, што адпавядае еўрапейскім стандартам. Імпарт друкаванай прадукцыі складае прыкладна $30 млн. Міністр інфармацыі дадаў, што ў Беларусі ўдалося захаваць буйныя выдавецкія структуры, а таксама рэгіянальныя і абласныя друкарні. Нягледзячы на тое, што гэты сегмент рынку з-за фінансава-эканамічнага крызісу крыху "прасеў", вялікіх праблем па папулярызацыі кніг у рэспубліцы няма. Алег Праляскоўскі адзначыў, што Мытны саюз прызначаны стварыць адзіную рыначную прастору, якая будзе садзейнічаць прасоўванню беларускай друкаванай прадукцыі на замежныя рынкі. "Зняцце любых эканамічных бар'ераў прывядзе да большай зацікаўленасці і адкрытасці ў плане эканомікі", — сказаў ён. Правядзенне такіх форумаў — значная падзея. "Тут прадстаўлены выдаўцы і распаўсюджвальнікі СМІ, а гэта вельмі важная работа ва ўмовах новых тэхналогій, паколькі ўсё роўна кніга з'яўляецца для нас важным сродкам атрымання інфармацыі", — адзначыў Алег Праляскоўскі, дадаўшы, што спецыялісты, якія прымаюць удзел у форуме, выконваюць важныя сацыяльныя і гуманітарныя функцыі. У сваю чаргу першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч выказала надзею, што вынікам канферэнцыі стануць новыя кантакты і новыя поспехі. "Мы зацікаўлены ў тым, каб было больш магчымасцяў у прасоўванні нашай прадукцыі на замежныя рынкі", — рэзюмавала яна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі пункт гледжання выказаў учора журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. Ён прымае ўдзел у ІV міжнароднай канферэнцыі выдаўцоў і...
|
|