МЗС кажа пра пазітыўны прагрэс у дачыненнях Беларусі і ЕС
18.11.2010 16:54
—
Новости Политики
|
Пазітыўны прагрэс у адносінах Беларусі з Еўрасаюзам адпавядае інтарэсам усіх, заявіў 18 лістапада на брыфінгу «Пазіцыя Беларусі празрыстая і відавочная: мы выступаем за развіццё супрацоўніцтва па ўсіх кірунках», — падкрэсліў Нагадаем, 17 лістапада ў Мінску на пасяджэнні круглага стала «Рэспубліка Беларусь — Еўрапейскі саюз: стратэгія ўзаемадзеяння ў гістарычнай перспектыве» Хольцапфель заявіў, што Еўрасаюз гатовы аднавіць перамовы з Беларуссю па пагадненнях аб партнёрстве і супрацоўніцтве і аб свабодным гандлі толькі ў выпадку прагрэсу ў прапанаваных ЕС «пяці ключавых сферах». Ён нагадаў, што ключавыя сферы «звязаны з адсутнасцю палітычных зняволеных, свабоднымі і справядлівымі выбарамі, развітымі СМІ, свабодай асацыяцый і рухам да адмены смяротнай кары». Савіных зазначыў, што Беларусь вядзе пастаянны дыялог з Еўрасаюзам «па шэрагу пытанняў». «У межах ЕС існуюць розныя пункты гледжання на тое, як хутка павінен ісці гэты працэс, — падкрэсліў Савіных. — Мы ўпэўнены, што пазітыўны прагрэс адпавядае інтарэсам усіх». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазітыўны прагрэс у адносінах Беларусі з Еўрасаюзам адпавядае інтарэсам усіх, заявіў 18 лістапада на брыфінгу прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных. ...
|
|