Кастусёў абвяргае БТ. 21.by

Кастусёў абвяргае БТ

20.12.2010 15:10 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Услед за заявамі Яраслава Раманчука, Віктара Цярэшчанкі ў эфіры БТ быў паказаны выступ Рыгора Кастусёва. Прамова кандыдата ад БНФ давалася нарэзкамі — выразанымі былі пытанні журналістаў, а таксама, верагодна, частка адказаў.

Кастусёў таксама асудзіў беспарадкі 19 снежня, але зрабіў гэта ў іншым ключы:

Напрыклад, ён наўпрост не звінаваціў арганізатараў акцыі.

«Мы заўсёды выступалі за мірныя акцыі пратэсту, на жаль, з’явіўся шэраг людзей, якім захацелася зрабіць правакацыю. Шкада, што закончылася біццём вокнаў, ламаннем дзвярэй

— хацелася каб усё гэта было трошкі інакш. На маю думку, і я казаў пра гэта раней, паступала такая інфармацыя пра тое, што расійскі бок зацікаўлены ў такім развіцці падзей у Беларусі. Як паказваюць факты, гэтая наша занепакоенасць пацвердзілася.

Складана сказаць канкрэтна хто гэта, але я лічу, што ўсё ж такі праявіўся прарасійскі вектар. Канешне, яны больш зацікаўлены ў ты, што адбылося».

Кастусёў зазначыў, што падзеі учорашняга вечара могуць дрэнна адбіцца на стасунках з Еўропай.

«Цяжка каментаваць як зрэагуе Еўропа на тое, што адбылося ў Мінску, але для нас, для мяне асабіста, шкада, што гэта можа сапсаваць адносіны Беларусі і ЕЗ, бо мы заўжды выступалі за тое, каб Беларусь была ў Еўразвязе, уступіла ў яго — гэта наша мэта. Калі падзеі будуць развівацца ў адваротным кірунку, гэта будзе на руку Крамлю, і Беларусь будзе ўцягнутая у палітычныя і эканамічныя стасункі з Расіяй досыць глыбока. Права кожнага чалавека так ці інакш рэагаваць на пэўную падзею, але я заўжды заклікаў, каб такія акцыі праводзіліся мірна».

Пазней Рыгор Кастусёў абверг свой выступ па БТ, назваўшы яго нарэзкай цытатаў і заявіў, што адкажа на ўсе пытанні а 16-й падчас прэс-канферэнцыі на офісе БНФ. Таксама па БТ быў паказаны тэкст заявы Дзмітрыя Уса, але сам кандыдат перад камерамі не з’явіўся.
Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыгор Кастусёў абверг свой выступ па БТ, назваўшы яго нарэзкай цытатаў і заявіў, што адкажа на ўсе пытанні а 16-й падчас прэс-канферэнцыі на офісе БНФ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика