Кэтрын Эштан асудзіла брутальны разгон дэманстрацыі ў Мінску. 21.by

Кэтрын Эштан асудзіла брутальны разгон дэманстрацыі ў Мінску

20.12.2010 15:10 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паведамленне прэс-службы Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў

Высокі прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан асуджае прымяненне сілы, якое мела месца ў Беларусі ўчора пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў. У прыватнасці: збіццё і затрыманне некалькіх апазіцыйных лідэраў, уключаючы і шэраг кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Яна заклікае ўлады краіны да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых.

Кэтрын Эштан з шкадаваннем адзначыла, што падзеі ўчорашняй ночы не адлюстроўваюць таго адноснага прагрэсу, які назіраўся ў перадвыбарчы перыяд.

Яна прыняла да ведама абвешчаныя ўладамі папярэднія вынікі выбараў.

«Мы чакаем папярэдняй справаздачы БДІПЧ АБСЕ, каб даць ацэнку правядзенню выбараў».
Падзяліцца навіной: 
europa.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне прэс-службы Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі ў Беларусі пасля выбараўВысокі прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан асуджае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика