МЗС Нямеччыны: Неадкладна вызваліце ўсіх арыштаваных і ўступіце ў дыялог з апазіцыяй. 21.by

МЗС Нямеччыны: Неадкладна вызваліце ўсіх арыштаваных і ўступіце ў дыялог з апазіцыяй

23.12.2010 10:21 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі са спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі і жорсткім падаўленнем дэманстрантаў, нязгодных з гэтымі вынікамі, нямецкае МЗС выклала амбасадару «чаканні федэральнага ўрада ад афіцыйнага Мінска», а менавіта «неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і ўступіць у дыялог з апазіцыяй».

Як паведамляюць у замежнапалітычным ведамстве Нямеччыны, таксама адбылася тэлефонная размова паміж міністрам Гіда Вестэрвэле і яго амерыканскай калегай Хілары Клінтан.

Аналізуючы крытыку АБСЕ адносна падліку галасоў у Беларусі, Вестэрвэле адзначыў, што

«адсталы антыдэмакратычны курс мінскага кіраўніцтва»

вядзе «сваю краіну ў ізаляцыю і шкодзіць насельніцтву». «Тыя, хто маніпулююць выбарамі і масава кідаюць у турмы людзей, якія жадаюць скарыстацца сваім правам на свабоду слова і свабоду сходаў, не ёсць партнёрамі для ЕС», заявіў Вестэрвэле.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі са спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі і жорсткім падаўленнем дэманстрантаў, нязгодных з гэтымі вынікамі, нямецкае МЗС выклала амбасадару...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика