Патрыярх Кірыл павіншаваў Лукашэнку з «пераабраннем». 21.by

Патрыярх Кірыл павіншаваў Лукашэнку з «пераабраннем»

23.12.2010 11:22 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў нязменнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з чарговым пераабраннем, паведамляе РІА «Навіны». Дзеяч царквы зрабіў гэта, не чакаючы, пакуль Лукашэнка павіншуе прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Займаючы найвышэйшы дзяржаўны пост, у мінулыя гады Вы шчыра служылі краіне і яе грамадзянам. Вынікі мінулых выбараў паказалі ўзровень народнага даверу да Вас», — гаворыцца ў віншаванні патрыярха, які такім чынам выказвае рэзкае нязгоду з міжнароднай ацэнкай ходу выбараў у Беларусі, тады як міжнародныя назіральнікі адзначылі шматлікія фальсіфікацыі, а па выніках выбараў былі арыштаваныя практычна ўсе астатнія кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама вядучыя апазіцыйныя палітыкі і журналісты.

Дагэтуль Лукашэнку павіншалі толькі прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад, прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, кіраўнік Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў.

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў нязменнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з чарговым пераабраннем, паведамляе РІА «Навіны»....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика