Дзеячы культуры і навукі Расіі выступілі з лістом у абарону арыштаваных у Беларусі
23.12.2010 11:22
—
Новости Политики
|
Шэраг дзеячаў культуры і навукі Расіі і іншых краін падпісалі адкрыты ліст у абарону арыштаваных у Беларусі, «Мы патрабуем неадкладна вызваліць і спыніць пераслед людзей, уся віна якіх складаецца ў спробе публічна выказаць сваё меркаванне», — гаворыцца ў лісце. Падпісанты просяць Парламенцкую асамблею Рады Еўропы і іншыя міждзяржаўныя структуры, якія займаюцца праблемамі правоў чалавека, умяшацца ў сітуацыю ў Беларусі і выкарыстаць свой уплыў для вызвалення арыштаваных і спынення далейшага пераследу іншадумцаў.Дзеячы навукі і культуры, якія падпісалі ліст лічаць, што збіццё і арышты — не метад палітычнай барацьбы. Яны выступаюць супраць «самавольства», якое творыць беларуская ўлада. Сярод больш за 300 падпісантаў — Міхаіл Айзенберг, Аляксандр Архангельскі, Сяргей Бачароў, Сяргей Гандлеўскi, Аляксандр Далінін, Барыс Дубін, Віктар Жываў, Цімур Кібіраў, Аляксандр Аспават, Алег Праскурын, Леў Рубінштэйн, Марыя Сцяпанава, Андрэй Тапаркоў, Алена Фанайлава, Лазар Флейшман, Аляксей Цвяткоў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэраг дзеячаў культуры і навукі Расіі і іншых краін падпісалі адкрыты ліст у абарону арыштаваных у Беларусі, апублікаваны на сайце...
|
|