Пасол Расіі: Перамога Лукашэнкі была чаканай, а апазіцыі трэба вучыцца
23.12.2010 13:24
—
Новости Политики
|
Перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах была чаканай, заявіў 23 снежня на «Мы чакалі далёка за 70% галасоў у Лукашэнкі, так яно і адбылося. Нам было ўсё зразумела з самага пачатку», — сказаў Сурыкаў. Ён падкрэсліў, што ўсё было ясна і беларускай апазіцыі, якая «з самага пачатку рабіла стаўку на Плошчу». «Гэта была спроба жоўтай, аранжавай рэвалюцыі, спроба засвяціцца перад Захадам», — сказаў Сурыкаў. На яго думку, беларускай апазіцыі трэба вучыцца ствараць і структураваць партыі, каб партыі маглі весці агітацыю сярод выбаршчыкаў не толькі ў год выбараў.«Тады можна нейкіх вынікаў чакаць, — адзначыў амбасадар. — А па нашым назіранні, нават у выбарчых участковых камісіях апазіцыйныя кандыдаты, калі скласці ўсе разам, не змаглі запоўніць 6000 месцаў». Ён падкрэсліў, што беларускай апазіцыі «трэба вучыцца змагацца і перамагаць у нармальнай канкурэнтнай барацьбе, а не займацца дзіцячымі гульнямі».Падзяліцца навіной:
Таццяна Каравянкова, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах была чаканай, заявіў 23 снежня на прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. «Мы чакалі... |
|